Нерухомасць55

Ад 10 да 270 тысяч даляраў. Дачы ў ваколіцах Мінска прадаюцца па цане кватэр

Пачатак вясны — самы час прыглядзецца да куплі лецішча тым, хто хоча мець месца для летняга адпачынку і ўласны ўраджай бульбы. Цэны на гатовыя для пражывання лецішчы ў радыусе 30 кіламетраў ад Мінска стартуюць з адзнакі 10 тысяч даляраў. 

«У акружэнні шыкоўнай інфраструктуры»

Адна з такіх прапаноў — дача за 11 кіламетраў ад сталіцы за 10 500 даляраў ЗША. 

Фота тут і далей: realt.by

«Маленькае, але вельмі ўтульнае лецішча побач з Мінскам», — апісваюць аб'ект прадаўцы. Маленькі тут не толькі домік, але і сам участак — усяго 4 соткі. Сярод плюсоў — сад з яблынямі, слівамі, алычой, вінаграднік і шмат кветак. Апроч сада, ёсць памяшканне для захоўвання інвентару і дрывотня з дровамі. Туалет таксама на вуліцы. 

Абагрэць хатку можна з дапамогай буржуйкі. Домік электрыфікаваны, водазабеспячэнне сезоннае.

Сярод пераваг лецішча гаспадары адзначаюць, што садовае таварыства знаходзіцца сярод шыкоўнай інфраструктуры.

Дом на 60 «квадратаў»

Роўна на 14 тысяч даляраў ацэнена лецішча за 30 км ад МКАД у кірунку Пухавіч. Агульная плошча двухпавярховага дома — 60 «квадратаў», участак стандартнага для лецішчаў памеру — 6 сотак.

Домік пабудаваны з газасілікатных блокаў. З камунікацый ёсць святло і сезоннае водазабеспячэнне. Санвузел на вуліцы. 

Інтэр'ер можна апісаць адным словам — «дачны». 

Побач з крамай і прыпынкам

За 15 тысяч даляраў прадаюць дачу за 15 кіламетраў ад МКАД у бок Лагойска. Домік 1986 года пабудовы месціцца на стандартным для лецішчаў участку памерам 6 сотак. Агульная плошча будынка амаль 33 «квадраты». 

Санвузел знаходзіцца на вуліцы, як дом выглядае ўнутры — застаецца загадкай, разгадаць якую ўдасца толькі падчас візіту. 

Ацяпленне пячное, ёсць электрычнасць і свідравіна. Па вуліцы ідзе газ. Побач ёсць крама і прыпынак грамадскага транспарту. 

Лецішча для адпачынку

За 19 900 можна набыць трохпавярховую дачу за 9 км ад МКАД. Дом быў узведзены ў 1991 годзе, ён пабудаваны з газасілікатных блокаў і цэглы.

Памер участка ўсяго 4 соткі. Гаспадары адзначаюць, што лецішча прызначана для адпачынку, таму ніякіх градак там няма. 

Замест іх на ўчастку высаджаны туі і іншыя дэкаратыўныя расліны і садовыя дрэвы, ёсць невялікая сажалка і альтанка. Непадалёк ад участка ёсць лес.

Інтэр'ер у будынку сціплы, але пры гэтым узровень аздаблення дабротамі цывілізацыі тут даволі высокі. У дом праведзена вада, ёсць бойлер, санвузел, душавая кабіна, камін і печ.

Лецішча з гаражом

У 27 500 даляраў ацэнена трохузроўневае лецішча з лазняй і гаражом за 19 кіламетраў ад МКАД. 

Агульная плошча будынка 66 м², жылая — 36. Памер участка — 5 сотак, на ім растуць садовыя дрэвы і кусты. Маецца цяпліца. У доме ёсць электрычнасць і вада.

«Таварыства газіфікавана, можна правесці газ і ўсталяваць кацёл. За пяць хвілін хады — прыпынак аўтобуса і маршрутнага таксі. Побач сезонны магазін. Садовае таварыства знаходзіцца пад аховай», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Інтэр'ер як і ў большасці недарагіх лецішчаў. Старая мэбля, шпалеры на сценах, на афарбаванай падлозе шмат старых дываноў. 

Сучаснае лецішча з калодзежам

Усяго на 900 даляраў даражэй прадаецца сучаснае лецішча 2016 года пабудовы. За 27 900 даляраў можна стаць гаспадаром драўлянага дома з агульнай плошчай пад 80 квадратаў. 

Дом месціцца на ўчастку памерам 10 сотак. Побач з домам калодзеж, вада з якога насосам падаецца ў дом. Маюцца цяпліцы, альтанка і гаспадарчыя пабудовы.

Дом абаграваецца з дапамогай кандыцыянера. Ёсць невялікая лазня.

«Садовае таварыства цалкам акружана лясным масівам. На адлегласці 4 км знаходзяцца Заслаўскія азёры і горад Заслаўе. Непадалек — з'езд на МКАД-2», — гаворыцца ў апісанні да аб'екта.

Мікралецішча

У бюджэце 30—40 тысяч даляраў пачынае з'яўляцца ўсё больш сучасных лецішчаў, якія пабудавалі не ў савецкія часы, а ўсяго некалькі гадоў таму. Так, за 34 900 прадаюць мікралецішча агульнай плошчай 18 м². Знаходзіцца яно за 24 кіламетры ад станцыі метро «Каменная Горка». 

Невялічкі сучасны домік месціцца на ўчастку памерам 8 сотак. Участак агароджаны высокім плотам, выкананы ландшафтны дызайн. Да дома прылягае крытая тэраса, большая па памеры за сам будынак.

«Садовае таварыства «Крыніца-2009» акружана хваёвымі лясамі, багатымі на грыбы і ягады. За 500 метраў ад участка — возера з чыстай вадой і пляжам», — гаворыцца ў апісанні.

Апроч электрычнасці, у доме ёсць цэнтральнае водазабеспячэнне. Па вуліцы ідзе газ. Апроч самога мікрадоміка, на ўчастку месціцца невялікі хлеў, летні душ і туалет.

Скандынаўскае лецішча пад Мінскам

Самая дарагая дача Беларусі знаходзіцца ў Раўбічах за 300 метраў ад ракі Усяжа. За дачны дом 2009 года пабудовы просяць 270 тысяч даляраў. Будынак выкананы ў скандынаўскім стылі. Агульная плошча дома 146 м². 

Дом пабудаваны з дрэва. На першым паверсе месціцца вялікая кухня-гасцёўня з камінам і панарамнымі вокнамі ў абедзеннай зоне. Частка памяшкання мае два паверхі.

На лецішчы ёсць уласная саўна і два санвузлы. На другім паверсе тры спальныя пакоі плошчай 12—13 «квадратаў». Адзін з пакояў мае выхад на балкон.

Дом уцеплены і цалкам гатовы для круглагадовага пражывання. З камунікацый: электрычнасць на 220 і 380 вольт, уласная свідравіна і каналізацыя, ацяпленне газавае. Таксама ёсць спутнікавае тэлебачанне і інтэрнэт.

Унізе прасторная тэраса з вулічнай мэбляй. Памер участка 12 сотак, на ім высаджаны разнастайныя расліны, выкананы ландшафтны дызайн. 

На ўчастку таксама размешчаны навес для аўтамабіля, гасцявы домік, гаспадарчыя пабудовы, зона для мангала. А вось месца для градак на ўчастку самага дарагога лецішча Беларусі не прадугледжана.

Прадаўцы звяртаюць увагу на наяўнасць асфальтаванай дарогі да самага дома, крамы на ўездзе ля трасы і салідных суседзяў.

Чытайце таксама: Самыя дарагія кватэры Мінска істотна праселі ў цане. Вось як выглядаюць варыянты за мільён даляраў і больш

Іншаземцы набылі ў Беларусі рэкордную колькасць кватэр

Каментары5

  • "Потому что совместный труд (для моей пользы) - он объединяет. (Кот Мартаскин)
    05.03.2023
    Андрей , ага

    "Памер участка ўсяго 4 соткі. Гаспадары адзначаюць, што лецішча прызначана для адпачынку, таму ніякіх градак там няма."
    але
    "Замест іх на ўчастку высаджаны туі і іншыя дэкаратыўныя расліны і садовыя дрэвы, ёсць невялікая сажалка і альтанка."
    можна падумаць, што дэкаратыўныя расліны і сажалка не патрабуюць ну зусім ніякага догляду?

    каб усім гэтым нармальна займацца, трэба мець шмат энэргіі, вольнага часу ну ці прыслугі
  • Мичурин
    05.03.2023
    Давно пора эти курятники перевести в жилой фонд и переподчинить управление к местным властям. Дача - это совсем не то ,что здесь представлено
  • Максим Дизайнер
    05.03.2023
    Новости из мира пролетариев и колхозников. Покорители Минска решили, что живут в Греции, наверное, и их халупы стоят соизмеримо апартаментов с видом на море в стране, где хотя бы колбасу делать умеют, и не едят мясо с картошкой два раза в день, 5 дней в неделю.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Майнінгавая фірма ў Мінску сышла ў банкруцтва з доўгам 2 мільёны рублёў

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →