Грамадства11

На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна

22 лютага ў суд выклікалі сведку па справе Nexta — вядомага блогера Максіма Пушкіна. Пушкін растлумачыў пракурору, што з Пратасевічам яны пазнаёміліся падчас працы для аднаго з медыярэсурсаў. Тады ж Чудзянцоў пазнаёміў Максіма і са Сцяпанам Пуцілам, паведамляе «Вясна» на падставе матэрыялаў дзяржаўнай прэсы.

Максім Пушкін

Па словах блогера, у пачатку 2020 года быў створаны чат «Хата», каб адміністратары тэлеграм-каналаў не кралі кантэнт адзін у аднаго. Асабліва гэта было актуальна ў перыяд пандэміі, калі ўсе актыўна пісалі пра каранавірус.

«Я быў у чаце да лета, а потым выйшаў, калі пачалася ўся гэтая палітычная тэма. Мне здаецца, што яго стварыў Пальчыс, гэта мая здагадка. Прызнаюся, я рэдка чытаў гэты чат», — перадае «Мінская праўда».

Другі сведка, праграміст Ігар Кабушкоў у суд не з'явіўся, бо выехаў у Польшу. Яго ранейшыя паказанні зачыталі ў судзе.

Кабушкоў са сваёй дзяўчынай Алесяй Вакуліч і яшчэ некалькімі валанцёрамі вёў у 2020 годзе моладзевы тэлеграм-канал «Отчислено». Але з чата «Хата», як ён сцвярджае, выйшаў летам 2020 года, бо іншыя ўдзельнікі лічылі яго праўладным.

Цяпер, як пішуць прапагандысты, Ігар Кабушкоў «падтрымлівае дзяржаўную ўладу ў Беларусі, хоць раней быў іншага меркавання», бо не меў перад сабой поўнай карціны.

Чытайце таксама:

Настасся Касцюгова адрэагавала на паказанні Пратасевіча: Жаночымі маршамі займалася я, мама ніколі не мела да гэтага дачынення

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч дае паказанні ў судзе

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Сёння ў Мінску судзяць кіраўнікоў Nexta. Пратасевіча змусілі выказацца пра калег

Каментары1

  • ?
    22.02.2023
    Каму ўсё гэта цікава?

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё3

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар14

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска9

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →