Кінакампанія Warner Bros.: Інфармацыя пра пачатак працы над новым фільмам пра Гары Потэра — хлуслівая
Сёння многія СМІ, у тым ліку і «Наша Ніва», напісалі пра тое, што кінастудыя Warner Bros. ужо пачала распрацоўку новага фільма пра Гары Потэра. Але гэта аказалася няпраўдай, сама студыя ў сваім каментарыі назвала інфармацыю хлуслівай.
Пра абвяржэнне ўвечары 16 лютага паведаміла выданне Mirror са спасылкай на словы прадстаўніка Warner Bros.
Па ранейшай інфармацыі брытанскай газеты The Sun, якая і запусціла неправераную інфармацыю, гаворка нібыта вялася пра пачатак працэсу стварэння фільма «Гары Потэр і Праклятае дзіця». Будучую частку франшызы пра юнага чараўніка нібыта збіраліся падзяліць на дзве часткі, якія б прынеслі задавальненне гледачам.
Каментары