Свет

На Мюнхенскай канферэнцыі Украіна будзе гаварыць пра ракеты, самалёты і ўступленне ў НАТА

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведаміў у панядзелак, што на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў канцы наступнага тыдня прадстаўнікі Украіны будуць казаць пра пастаўкі ракет і самалётаў, а таксама пра уступленне Украіны ў НАТА і будучыню Расіі.

Фота: AP

«У гэтым годзе мы будзем прасоўваць на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы прыярытэтныя для Украіны тэмы. Ключавая — гэта пастаўкі дальнабойных ракет і адкрыццё паставак баявых самалётаў, паколькі менавіта самалёты з'яўляюцца апошнім відам зброі, які трэба разблакаваць, усе іншыя пазіцыі мы за мінулы год адкрылі каманднымі намаганнямі», — цытуе прэс-служба МЗС выступленне Кулебы ў тэлеэфіры.

«Будзем таксама гаварыць пра членства Украіны ў НАТА і ў агульным пра будучыню Расіі», — дадаў Кулеба.

Штогадовая Мюнхенская канферэнцыя ў гэты раз пройдзе з 17 па 19 лютага.

Каментары

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай3

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўладкавалася ў Варшаве на працу зазывалай. Што яна робіць і колькі зарабляе?2

Вучоныя б'юць трывогу — антыбіётыкі перастаюць дзейнічаць4

Свет на парозе непазбежнага глабальнага даўгавога крызісу: як гэта пагражае разбурыць нашу будучыню?6

Ізраільская дзяўчына выратавалася падчас нападу ХАМАСа на фестываль, але праз год скончыла жыццё самагубствам27

У Бабруйску ў бабулі на ноўтбуку не працаваў скайп. Майстар узяў з яе за рамонт 1130 рублёў9

Лукашэнка хоча пабудаваць хуткасную магістраль ад Масквы да Берліна21

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

«Ведаем мы вашы інтэрнэты». Актывіст паставіў на польска-беларускай мяжы плакат з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі4

Лукашэнка хоча, каб беларусы будавалі жыллё ў неперспектыўных вёсках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай3

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Галоўнае
Усе навіны →