Правакатар-дальнабойшчык Юрый Комар працуе ў кампаніі з Беластока
Правакатар-дальнабойшчык, па даносах якога ГУБАЗіК затрымлівае і збівае беларусаў, аказаўся работнікам кампаніі з Беластока, даведаўся BYPOL.
BYPOL паведамляе, што 41-гадовы Юрый Комар з Мазыра працуе кіроўцам-міжнароднікам у польскай фірме AZONIK SP.ZP.O.O. Гэтая кампанія зарэгістраваная ў Беластоку.
Комар працуе дальнабойшчыкам на маршрутах з Кітая, Расіі, Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Доляй кампаніі, у якой працуе Комар, валодаюць бізнэсмены з Расіі і Беларусі.
BYPOL падкрэслівае, што ўсю інфармацыю яны перададуць праваахоўным органам Польшчы, а таксама іншым зацікаўленым асобам.
Юрый Комар падчас рэйсаў праводзіць час у «чат-рулетцы». Там ён называе сябе грамадзянінам Украіны і правакуе людзей, з якімі мае зносіны, на рэзкія выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі. Пасля ён выкладвае відэазапісы ў вольны доступ у інтэрнэце.
Вядома, што пасля таго, як Комар пачаў выкладваць свае відэа ў інтэрнэт, былі затрыманыя некалькі чалавек. Затрыманых лукашэнкаўскія сілавікі збівалі.
Каментары