Здароўе11

Прарыў у даследаванні хваробы Паркінсана

Навукоўцы выявілі, што адна з малекул у клетках мозгу запавольвае рухі цела. Гэта адкрыццё здольна адразу ж адкрыць новыя шляхі для распрацоўвання эфектыўных лекаў.

Фота: vecteezy

Даследчыкі з Арэгонскага ўніверсітэта медыцыны і прыродазнаўчых навук выявілі, што малекулы адэназіну (перадатчык нейрасігналаў ад мозгу для кантролю рухаў цела) запавольваюць дзейнасць малекул дапаміну (такі ж нейраперадатчык). Для выяўлення гэтага адкрыцця навукоўцы правялі эксперымент на мышах з выкарыстаннем самастойна распрацаваных генетычна-мадыфікаваных бялковых зондаў. Вынікі даследавання, апублікаваныя ў часопісе Nature, паказваюць, што адэназін і дапамін дзейнічаюць у мозгу па прынцыпе «двухтактнага каскада».

«Існуюць два нейронавыя контуры: адзін з іх спрыяе актывізацыі рухаў цела, а другі — наадварот, душыць яе. Дапамін стымулюе першы контур, каб забяспечыць рух, а адэназін з'яўляецца «тормазам», які стымулюе другі контур і тым самым забяспечвае баланс у сістэме», — кажа Хайнінг Чжун, доктарка філасофіі, даследчыца з Арэгонскага ўніверсітэта і адна з аўтараў даследавання.

Гэта адкрыццё здольнае адразу ж прапанаваць новыя шляхі для распрацоўкі эфектыўных медпрэпаратаў для лячэння сімптомаў хваробы Паркінсана. Бо лічыцца, што гэтая хвароба выкліканая стратай мазгавых клетак, што вырабляюць дапамін.

Навукоўцы даўно падазравалі, што на дапамін уплываюць супрацьлеглыя па дынаміцы сігналы нейронаў у striatum (ці ў «паласатым целе») — найважнейшай вобласці мозгу, якая балансуе рухі цела, а таксама адказвае за ўзнагароджанне, матывацыю і навучанне. Пры хваробе Паркінсана striatum больш за ўсё пашкоджваецца з-за страты клетак, што выпрацоўваюць дапамін.

«Тэорыя пра наяўнасць такога працэсу падаўлення дапаміна існавала досыць доўгі час», — кажа Цянь Маа, доктар філасофіі, навуковец з Арэгонскага ўніверсітэта, а таксама суаўтар даследавання.

Маа таксама звяртае ўвагу на той факт, што адэназін, запавольнік дапаміну, вядомы тым, што на яго добра дзейнічае кафеін.

«Кава дзейнічае на адэназін гэтак жа, як і сам адэназін дзейнічае на дапамін. Ужыванне кавы здымае тормаз, выкліканы адэназінам», — падкрэслівае Маа.

Нагадаем, што хвароба Паркінсана — гэта неўралагічнае захворванне, якое павольна, але няўхільна прагрэсуе. Яно ўплывае на рухі цела і можа выклікаць трэмар, скаванасць, а таксама цяжкасці з балансам і каардынацыяй. Гэта выклікана стратай клетак, якія вырабляюць дапамін — нейраперадатчык, што выконвае важную ролю ў рухах цела і сістэмах узнагароджання.

Каментары1

  • Хм
    05.01.2023
    Если вам не хватает бензина, то убирай ногу с тормоза, не убирай - все равно не поедешь.

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам5

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →