Спявачка Алеся стала бабуляй, а Анатоль Ярмоленка — прадзядулем
У дыджэя Анатоля і яго жонкі рэстаратаркі Наталлі Садоўскай нядаўна нарадзілася дзіця.
Днямі пра гэта ў сторыс у інстаграме паведаміла спявачка Алеся Ярмоленка. «Сёння я стала бабуляй», — напісала яна.
Унука і яго жонку павіншаваў у фэйсбуку і лідар «Сяброў» Анатоль Ярмоленка.
Анатоль Ярмоленка-малодшы (вядомы як DJ Анатоль) і Наталля Садоўская ажаніліся ў жніўні 2020 года.
Садоўская ўзначальвае Асацыяцыю рэстаратараў, якой раней кіраваў Вадзім Пракоп'еў. Яна ўваходзіць у кіраўніцтва такіх рэстаранаў як Grand Cafe, News Cafe, FABRIQ.
Каментары