Грамадства33

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб Усебеларускім народным сходзе

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 20 снежня прыняла ў першым чытанні праект закона «Аб Усебеларускім народным сходзе», паведамляе прэс-служба парламента.

Усебеларускі народны сход у лютым 2021 года. Фота: БелТА

Законапраект змяшчае палажэнні, накіраваныя на комплекснае вызначэнне парадку фарміравання Усебеларускага народнага сходу і рэалізацыі ім сваіх паўнамоцтваў, прынцыпаў і арганізацыйных асноў яго дзейнасці, механізмаў разгляду пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі УНС.

«Законапраектам таксама прапануецца замацаваць прававы статус дэлегата УНС, яго правы і абавязкі, падставы спынення яго паўнамоцтваў, у тым ліку датэрміновага. Пры гэтым законапраект улічвае канцэптуальныя падыходы да фарміравання і дзейнасці УНС, яго структуры, кампетэнцыі, паўнамоцтваў яго органаў, устаноўленыя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь», — паведаміла прэс-служба парламента.

Прадугледжваецца, што да канца года законапраект будзе прыняты ў другім чытанні, бо гранічны тэрмін для прыняцця законапраекта — сакавік.

Каментары3

  • бык на вяроўцы
    20.12.2022
    А на чарзе змена Канстытуцыі, каб гэты УНС мог выбіраць Лукашэнку Рэспублікі Беларусь.
  • даведка
    20.12.2022
    После создания ВНС с председателем и президиумом из десятка человек пост президента станет номинальным.
  • Ёсік
    20.12.2022
    Якія малайцы, усе ЗА, аніводнага ўстрымаўся, не кажу аб хтосьці супраць. Вы.лядкі.

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне5

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС2

Пасольства Італіі заўважыла, што за ягонай спінай займаюцца махлярствамі з візамі1

У Мексіцы на пляж вынесла рыбіну, якая прарочыць катаклізмы3

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы4

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне5

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →