Украінскі кот-блогер Сцяпан вярнуўся дадому ў Харкаў на Паўночную Салтаўку — самую пацярпелую ад абстрэлаў частку горада
Пра гэта паведамляецца ў суботу, 17 снежня, на яго старонцы ў інстаграме.
На здымку кот пазіруе на канапе ў пакоі на фоне акна. «Я дома», — гаворыцца ў каментары пад фота.
Старонку Сцяпана вядуць харкаўчане. Да вайны яны жылі на Паўночнай Салтаўцы. Пасля нападу РФ на Украіну кот-блогер разам з гаспадарамі пераехаў у Францыю.
У Instagram таксама з'явілася відэа, як Сцяпан едзе ў Харкаў.
Каментары