Чэмпіён Англіі дамовіўся аб трансферы Абдукадзіра Хусанава з французскага «Ланса» за 50 млн еўра з улікам бонусаў.
Абмяркоўваюцца апошнія дэталі, а трэнер «МанСіці» Пеп Гвардыёла ўжо ўхваліў пераход.
Абаронца зборнай Узбекістана Абдукадзір Хусанаў гуляў за мінскі «Энергетык-БДУ» ў чэмпіянаце Беларусі ў 2022-2023 гадах, а ўлетку 2023 года перайшоў у французскі «Ланс». З таго часу згуляў за французскі клуб больш за 30 матчаў, у тым ліку і ў Лізе чэмпіёнаў.
Раней паведамлялася пра цікавасць да Хусанава «Тотэнхэма» і «Пары Сен-Жэрмена».
Каментары