Грамадства

За рэпост паведамлення пра двух сілавікоў жыхар Навагрудчыны атрымаў два гады калоніі

Стаў вядомы прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да жыхара Навагрудчыны Віктара Пільжыса. 13 кастрычніка яго асудзілі за рэпост паведамлення пра двух сілавікоў з Ваўкавыска на два гады калоніі. Справу Пільжыса разглядаў суд Карэліцкага раёна, паведамляе «Вясна».

Віктар Пільжыс — жыхар вёскі Шчорсы Навагрудскага раёна. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў рэпост на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» допісу з групы «Гродненская Область Перемен!». Само паведамленне прысвячалася двум работнікам устаноў пакаранняў. Так, пра оперупаўнаважанага папраўчай калоніі № 11 Кірыла Дырынду там гаварылася, што ён — «удзельнік здзекаў з палітычных зняволеных у Ваўкавыскай калоніі». А пра міліцыянта папраўчай установы адкрытага тыпу № 29 Максіма Жука згадвалася як пра «саўдзельніка здзекаў з палітычных вязняў на Ваўкавыскай хіміі». Да паведамлення былі прымацаваныя фатаграфіі абодвух сілавікоў, а таксама іх асабістыя ідэнтыфікацыйныя нумары, тэлефоны і адрасы. Акрамя таго, паведамленне падавала сілавікоў як «двух п*донкаў».

За рэпост гэтага паведамлення Віктара Пільжыса абвінавацілі (і пасля асудзілі) адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

— арт. 188 — «паклёп»,

— ч. 3. арт. 203-1 — «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных, здзейсненыя ў дачыненні да асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці»,

— арт. 369 — «абраза прадстаўніка ўлады».

У абвінавачванні фігураваў перыяд «распаўсюду незаконнай інфармацыі» — з 24 лютага па 23 сакавіка 2022 года. У гэты час, як сцвярджае абвінавачванне, Пільжыс, маючы гэты рэпост, «увераваў у сваю ўсёдазволенасць, беспакаранасць, публічна выказаў сваё стаўленне да падзей грамадска-палітычнага жыцця, праводзіў актыўную агітацыю, накіраваную ў тым ліку на абвастрэнне палітычнай напружанасці ў краіне».

Да суда да Віктара Пільжыса была ўжытая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту — з 12 верасня 2022 года. Гэта значыць, што мужчыну забаранялася выходзіць з дома, карыстацца інтэрнэтам і сувяззю (за выключэннем надзвычайных акалічнасцяў).

Акрамя прысуду ў два гады калоніі, суд абавязаў Віктара Пільжыса выплаціць двум сілавікам 10 000 беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі іх маральнай шкоды.

Віктар Пільжыс паспрабаваў абскардзіць гэты прысуд — але яго пакінулі без змен.

Каментары

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Усе навіны →
Усе навіны

Олаф Шольц перад выбарамі блакуе пакет дапамогі Украіне на 3 мільярды еўра8

Юрась Зянковіч больш не палітвязень? На АНТ ён прадстаўлены як «амерыканскі адвакат, палітолаг, эксперт»8

Прыцягненне мігрантаў для працы ў Беларусі найбольш лабіруе Мінсельгасхарч6

«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію10

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава43

Памёр аўстрыйскі пісьменнік і гісторык Марцін Полак. Ён пісаў і пра Беларусь

Стывен Кінг заклікаў адмяніць «Оскар» праз пажары ў Лос-Анджэлесе

Вярхоўны суд ЗША падтрымаў закон аб забароне ў краіне TikTok

У Расіі прадпрымальнік скончыў жыццё самагубствам пасля допыту пра сувязі з беларускай кампаніяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай30

«Яна стала снайперам». Сталі вядомыя абставіны гібелі ва Украіне 24-гадовай Марыі Зайцавай

Галоўнае
Усе навіны →