Спорт1111

Чарговая зачыстка «нелаяльных» ад Мiнспорту: разаслалі новыя «чорныя спісы» і патрабуюць дзейнічаць бязлітасна

З некаторымі спартоўцамі ўжо развіталіся, і не ратуе, здаецца, нават подпіс за рэжым, піша Tribuna.com.

У 2020-м сотні тысяч людзей у Беларусі выходзілі на вуліцы за сумленныя выбары. У белспорце, прадстаўнікі якога не засталіся ўбаку, тады з'явіўся ліст у падтрымку такога патрабавання. Футбалістаў вышэйшай і першай ліг да яго далучылася зусім няшмат — іх галоўным учынкам стаў запіс відэа супраць гвалту, у якім паўдзельнічала амаль 100 чалавек.

Выстаяўшы, рэжым пачаў помсціць, а прыціскаць за нелаяльнасць даўно гатовы абсалютна любую сферу. Дзясяткі спартсменаў вымушаныя былі з'ехаць з Беларусі, а футбол у Мінспорту адзначылі асобна — у канцы 2021 года склалі спецыяльныя спісы гульцоў і трэнераў, з якімі «не рэкамендуецца» працаваць. Выступу супраць гвалту для гэтага цалкам хапала. Але ж патраплянне ў пералік не было прысудам — знаходзіліся іншыя дзяржсілы, якія дазвалялі атрымаць месца калі не ў тым, то ў іншым беларускім клубе.

Як даведалася «Трыбуна», зараз Мінспорту вырашыла разабрацца з непажаданымі больш жорстка і шырока: з'явіліся абноўленыя «забароненыя спісы», і справа датычыць ужо не толькі футболу, а ўсе абыходы ўнутраных «санкцый» маюць намер наглуха прыкрыць. Вось што пра гэта вядома.

Актыўная барацьба з нелаяльнымі спартсменамі і трэнерамі ў белфутболе міністэрскімі сіламі пачалася год таму. Як «Трыбуне» стала вядома ў сярэдзіне лістапада 2021-га, ініцыятыва па «зачыстцы» паходзіла ад самога міністра Сяргея Кавальчука. У «чорны спіс» увайшлі каля сотні футбалістаў і трэнераў, і ён шмат у чым супадаў з пералікам тых, хто зняўся ў відэа супраць гвалту ў верасні 2020 года. Акрамя таго, дадалі ў пералік і тых, хто сам прэтэнзій не выклікаў, але меў блізкіх сваякоў, заўважаных у публічным (хаця б на ўзроўні сацыяльных сетак) жаданні перамен у Беларусі.

Спіс быў спушчаны ў АБФФ, а далей пайшоў кіраўнікам клубаў — праўда, камусьці ў пісьмовым фармаце, а камусьці толькі ў вусным. Кіраўніцтва ФК павінна было адмаўляцца супрацоўнічаць з «непажаданымі» і нават пераконваць іх, што ў Беларусі яны нідзе не працаўладкуюцца і трэба пашукаць сабе месца за мяжой.

Зрэшты, такое запалохванне аказалася лжывым. Некаторыя футбалісты, якія нейкім чынам выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю, у выніку адгулялі сезон-2022 у чэмпіянаце Беларусі. Напрыклад, дзейнічаў «шлях выпраўлення». Так, пяцёра ўдзельнікаў відэа супраць гвалту (Аляксандр Корзун з «Іслачы», Даніла Нячаеў з БАТЭ і гульцы «Слуцка» Ілля Бранавец, Міхаіл Сачкоўскі, Ягор Сямёнаў) у 2021-м падпісалі прарэжымны ліст. У 2022-м усе яны працягнулі знаходзiцца ў адносінах са сваімі клубамі і выходзіць на поле (Корзун гуляў толькі за дубль «ваўкоў», але ў мінулым месяцы перападпісаў кантракт).

Аляксандр Сачыўка, які публічна спачуваў народу, для заключэння кантракта з мінскім «Дынама» на пачатку 2022 года выканаў адмысловую ўмову — зняўся ў эпічным ідэалагічна вывераным відэа, якое спрадзюсаваў Кавальчук. Улетку такое ж заданне выконваў Ігар Стасевіч, але крыху адышоў ад сцэнарыя Кавальчука пры здымцы, чым выклікаў раздражненне кіраўніка Мінспорту і забарону на вяртанне ў белфутбол.

Але былі і выпадкі, калі ніякіх умоў «непажаданым» выконваць не даводзілася. Як распавялі «Трыбуне» людзі, знаёмыя з сітуацыяй, гульцоў атрымлівалася абараніць ці трэнерам праз клубных кіраўнікоў, ці самім босам. Аргументамі станавіліся ключавая роля гульца ў планах па дасягненні выніку або статус клубнай легенды. Калі клуб быў настроены сур'ёзна і ішоў да канца, Кавальчука і кампанiю неаднаразова ўдавалася «працiскаць», і нават фігуранты «чорнага спісу», якія актыўна выказвалі свой пратэст пасля выбараў, атрымлiвалi кантракты і гулялі ў клубах вышэйшай і першай ліг.

Але ж так працавала не ва ўсіх выпадках. Па некаторых спартсменах пазіцыя міністэрства была больш жорсткай, хаця нейкага алгарытму ў гэтым не праглядалася. Кіраўнікі клубаў у такіх сітуацыях адкрыта заяўлялі гульцам, што абараніць іх не ўдалося і падпісаць дамову «не дазволілі». Хтосьцi спадзяваўся на змяненне свайго становішча і некалькі месяцаў на пачатку 2022-га праводзіў у Беларусі без кантракта, але ў выніку ўсе варыянты на радзіме аказваліся заблакаванымі. Такія гульцы з'язджалі за мяжу.

Як стала вядома «Трыбуне», днямi ў Мінспорту вырашылі ўзяцца за «зачыстку» футбола гранiчна жорстка. Як распавялі некалькі крыніц выдання, кіраўнікам клубаў давялі, што ад «нелаяльных» трэба пазбаўляцца без спроб заступніцтва. Паводле інфармацыі суразмоўцаў, ведамства Кавальчука дало зразумець, што «лiтасцi» больш не плануецца, а ідэалагічная праца будзе толькі больш жорсткай. Карацей, калі хтосьцi хоць раз публічна павёў сябе так, як рэжым лічыць «няправільным», то ў белфутболе на сезон-2023 ён заставацца не павінен.

Дадаткова «чорныя спісы» былі разасланыя ці ў папяровым, ці ў электронным выглядзе (больш ніякіх вусных распараджэнняў) ва ўпраўленні спорту і турызму пры выканкамах. З гэтымі структурамі клубы, якія падсілкоўваюцца за кошт дзяржаўнага і мясцовага бюджэту (гэта значыць, амаль усе), узгадняюць кантракты. Цяпер чыноўнікі атрымалі інструкцыю і будуць уважліва сачыць, ці не спрабуюць у камандах працаўладкаваць тых, каго забаранілі ў міністэрстве. Па інфармацыі «Трыбуны», ужо ў цяперашняе міжсезонне некаторым клубам менавіта з вышэйапісаных прычын прыйшлося расставацца з гульцамі, з якімі яны жадалі працягнуць супрацоўніцтва.

Падобна, зараз не ратуе нават «дзейнае раскаянне». Іван Бахар, якога з 2020-га сістэма падазравала ў спачуваннi народу, у 2021-м падпісаўся за рэжым, а ў 2022-м развёўся з жонкай, якая раней хацела сумленна лічыць галасы ў выбарчай камісіі, але, як распавёў журналіст Мікалай Хадасевіч, Бахар не можа застацца ў мiнскім «Дынама». Паводле слоў Хадасевіча, гулец «атрымаў усё ж такі за справы 2020 года бан», таму цяпер «яму трэба з'язджаць з Беларусі», над чым ужо працуюць агенты.

А яшчэ цяпер футболам не абмяжоўваецца. Як распавялі крыніцы «Трыбуны», спісы, распаўсюджаныя па выканкамах, уключаюць у сябе «непажаданых» з мноства відаў спорту. Гэта стала вялікай нечаканасцю для атлетаў і трэнераў — пасля таго, як праведзеная восенню атэстацыя ў нацкаманды прайшла без асаблівых пытанняў, людзі жылі з упэўненасцю, што іх кантрактам на наступны год нічога не пагражае, аднак раптам з'явілася «рассылка» ад міністэрства.

Пакуль у спартыўным асяроддзі не змаглі па прозвішчах даведацца, хто дакладна знаходзіцца ў пераліках «забароненых» да супрацоўніцтва. Таму ў напружанні цяпер застаюцца цэлыя калектывы — у «тумане невядомасці» страціць стаўкі баяцца нават тыя, хто проста маўчаў і не падпісваўся за рэжым.

Каментары11

  • Всё логично
    11.12.2022
    Для лукашистов футбол не нефть, не нефтепродукты, не газ, не сигареты, не алкоголь и не калийные удобрения и не утилизация танков и С300. На нём схематоз не построишь. Наоборот ненужная статья расхода. С него наличку, боингами, в ОАЭ не повезёшь.Тем более ни папка коли, ни сам коля в футболе не замечены, развлекаются какеем с участниками убийства Бондаренко.
  • Anatol Starkou
    11.12.2022
    Я калі такое чытаю, ў мяне слёзы капаюць з вачэй на маю любімую кітайскую клаву за $20. Гэта ж як здекваецца крывавы недэмакратычны лукашэнкаўскі рэжым над беларусамі?!

    Здаецаа ў 2018 года ў сераду беларускі юнак-младафронтавец - ну з ліку таго пакалення МФ, якое давала клятву не пакідаць Беларусь, працаваў сабе той хлопец у офісе польскага Белсату ў Польшчы і ўбачыў фота ў інтэрнэце. На ім прэзідэнт ЗША ў Белым доме і прэзідэнт Польшчы, які прыбыў з візітам да першага.
    Хлопчык-патрыёт Беларусі, бо младафронтавец, падмаляваў у тое фота нешта для гумару, і выставіў яго ў інтэрнэт. Пасмяяліся над яго тварэннем толькі гэты ж дзень публікацыі. На наступны дзень патрыёт Беларусі быў зволены з Белсат і быў свабодны ў дэмакратычнай Польшчы, я птушка ў палёце. Што з ім зараз ня ведую.

    Хто-небудзь бачыць адрозненне сутнасці маёй байкі ад сутнасці артыкула Трыбуны? Я не бачу.

    Вы, мае родненькія бчб супляменнікі, пакуль не пачнеце друкаваць АЛЬТЭРНАТЫВУ вашай грёбанай бчб быццам бы дэмакратыі без свабоды слова і свабоды іншай думкі, ЯК ІНФЫ ДЛЯ РОЗДУМУ, да тых часоў не відаць вам Беларусі, бо аднабокія вы ў сваёй бчб прапагандзе. І не здольныя мысліць.

    Ў спорце ня ведаю, а з бізнесе = на производстве в демократических США с любым человеком поступили б также, как с темі белорусскими футболистами. Это и есть демократия-с.
  • Железной Дровосек
    11.12.2022
    Да пусть бы вообще никакого футбола не осталось при кал-хознике. Потом все с чистого листа.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →