Каханне і сэкс1212

Дзіця ўбачыла сэкс бацькоў: гэта нармальна?

«Дзеці не павінны ведаць падрабязнасці вашага інтымнага жыцця», — кажуць псіхолагі. Што рабіць, калі дзіця пабачыла ці пачула, як дарослыя займаюцца сэксам? Як дзіцячая псіхіка на такое рэагуе? Псіхолаг Віялета Нікіцік расказала пра гэта «Нашай Ніве». 

Фота: Visar Kryeziu / AP Photo

Чаму дзіцяці нельга бачыць, як дарослыя займаюцца сэксам? 

«Сам па сабе сэкс — гэта агрэсіўны акт, — тлумачыць псіхолаг. — Калі дзіця 3—4 гадоў пабачыць такое, яно зразумее гэта як гульню. Але такая «гульня» можа быць вельмі нечаканай для яго».

У дзіцячым садку, напрыклад, малое можа спрабаваць паўтарыць такія «гульні», не ўкладаючы ў гэта сэксуальнага падтэксту. 

«Адбываецца імітацыя гульні ў маму і тату. Чаму дзіця ўспрымае сэкс як гульню ці гвалт? У псіхіцы не сфарміраваліся адпаведныя аддзелы, яны з'яўляюцца падчас пубертатнага перыяду.

Важна за гэта не крычаць на дзяцей, можна проста паназіраць нейкі час, а пасля пагаварыць, патлумачыць, напрыклад, што такія гульні толькі для мамы і таты», — кажа ​​Віялета. 

Сапраўдная траўма можа з’явіцца ў дзіцяці, якому ад 5 гадоў. Такі агрэсіўны акт пужае і ўспрымаецца як здрада.

«У мяне была кліентка з такой гісторыяй: яна жыла з маці, якая пасля расстання з бацькам уладкоўвала асабістае жыццё — прыводзіла дадому сваіх патэнцыйных мужоў, займалася з імі сэксам.

Для яе малой дачкі (маёй кліенткі) гэта было здрадай. Яна ўсё разумела, ёй было страшна, адзінока, брыдка, крыўдна. Менавіта такія эмоцыі, пачуцці перажывала дзіця, якое пабачыла гэта. Што гэтая дзяўчынка рабіла? Напрыклад, казала маці, што ёй прысніўся страшны сон, каб яна спынілася і падышла да яе», — расказвае псіхолаг.

Дзіця спіць у суседнім пакоі, бацькі займаюцца сэксам у іншым. У такіх умовах гэта прымальна?

Па словах Віялеты, шмат хто з бацькоў лічыць, што дзіця моцна спіць і не чуе, што адбываецца ў суседнім пакоі. Але гэта зусім не так. 

«Потым ўжо прыходзяць дарослыя людзі да псіхатэрапеўта і кажуць, што ўсё чулі, ім было страшна. Сапраўды такі моцны спалох адбіваецца на псіхіцы. Не ва ўсіх, але часцей за ўсё так.

Звычайна дзеці з 5 гадоў ужо такое запамінаюць, гэта для іх вялікая траўма.

Ёсць выпадкі, у каго гэта не так: людзі пра гэта альбо не расказваць, альбо кажуць, што моцна спалі», — кажа яна. 

Незалежна ад таго, разумее дзіця, што такое сэкс ці не, яно моцна палохаецца.

«Чым больш дарослымі яны становяцца, тым больш у іх умацоўваецца ў псіхіцы гэты страх гвалту і здрады.

Атрымліваецца, што дзіця проста чуе з суседняга пакоя гукі, думае, напрыклад, што хтосьці з бацькоў кагосьці душыць. 

Калі вы робіце гэта бязгучна, то праблемы няма. І добры варыянт, калі ёсць магчымасць на выходныя адвезці дзіця да бабуль, сваякоў ці добрых сяброў», — расказвае яна. 

Чаму дзіцячая псіхіка так рэагуе на гэта? 

«Гэта пытанне фізічнай бяспекі — асноўная патрэба для любога чалавека», — тлумачыць псіхолаг. 

Бацькі падчас выхавання тым ці іншым чынам расказваюць дзецям, што ў іх ёсць свае асабістыя межы.

«Сюды ўваходзіць, напрыклад, што нельга, каб нехта дакранаўся да тваіх інтымных месцаў. Атрымліваецца, што дзіця гэтаму вучаць, а потым яно бачыць, што бацькі асабістыя межы парушаюць. І гэта, канечне, шок.

Днём у бацькоў нармальныя адносіны, а потым ноччу нешта адбываецца, хтосьці кагосьці душыць (так гукі падчас сэксу ўспрымае дзіця). У яго ўзнікае пытанне, наколькі бяспечна знаходзіцца з гэтымі людзьмі», — разважае Віялета.

Што рабіць, калі дзіця ўбачыла, як дарослыя займаюцца сэксам?

Бацькам варта паразмаўляць з ім на наступны дзень. 

«Калі бацькі не заўважылі, што дзіця іх сэкс бачыла, — па яго паводзінах гэта стане зразумелым. Малеча можа стаць больш закрытай, паказваць крыўду», — кажа псіхолаг.

«Трэба патлумачыць, што нічога дрэннага не адбылося, усё добра і гэтага не варта баяцца. 

Размова з 5-гадовым і 10-гадовым дзіцем, канечне, будзе адрознівацца. Больш дарослы ўжо разумее, што такое сэкс. Варта сказаць, што гэта справа дарослых, і таксама запытацца, што ён адчувае.

Але ўсё роўна нельга дапускаць, каб дзіця такое бачыла», — расказвае псіхолаг. 

Як такі спалох у дзяцінстве можа паўплываць на чалавека ўжо ў дарослым жыцці?

Для кагосьці гэта можа застацца проста непрыемным успамінам. Асабліва для тых, хто аддзяліўся ад бацькоў у 18—20 гадоў. 

«Але ў большасці гэта моцна адбіваецца на псіхіцы, з’яўляецца праблема.

Напрыклад, чалавек не можа знайсці сабе партнёра, прыйсці да блізкасці і займацца сэксам.

У дарослым узросце чалавек можа не разумець, чаму ён баіцца прадстаўнікоў супрацьлеглага полу. Такое можа быць з-за таго, што псіхіка выцесніла з памяці моцны спалох і перавяла яго ў глыбокую падсвядомасць», — кажа Віялета. 

Псіхолаг прыводзіць тыповую сітуацыю: дзяўчына прыходзіць на спатканне, хлопец хоча яе пацалаваць — яе цела пазбягае гэтага.

«Цела так рэагуе на тую дзіцячую траўму», — тлумачыць яна. 

— Таксама тут можа быць і іншая гісторыя: чалавек можа не адчуваць асабістых межаў, тады ён, наадварот, занадта лёгка ўступае ў інтымныя сувязі, таму што для яго гэта зона неадчувальная. Тая дзіцячая траўма так «замарозіла», што цяпер у гэтым месцы чалавек нежывы. І калі ён займаецца сэксам, таксама не пражывае падчас яго эмоцыі». 

Што рабіць з гэтым у дарослым жыцці? 

Віялета раіць звяртацца да спецыяліста — псіхатэрапеўта альбо сэксолага.

Толькі ў некаторых выпадках чалавек можа даць рады траўме самастойна — знайсці бяспечнага партнёра, з якім гэта праблема вырашыцца. 

«Само пачуццё, якое дзіця адчула ў такой сітуацыі, звычайна вельмі сарамлівае. Са спецыялістам чалавек можа такім падзяліцца. Ён дапаможа праз тэрапію пражыць гэта», — кажа яна.

Таксама псіхатэрапеўт дапаможа зразумець, што адбываецца ў вашым целе.

Такая траўма можа стаць прычынай, па якой чалавек увогуле не будзе займацца сэксам у дарослым жыцці?

«Так. Але звычайна асэксуальнасць звязана не толькі з тым, што чалавек пабачыў, пачуў, як бацькі займаюцца сэксам, а з нечым горшым. Напрыклад, калі ў дачыненні да яго быў сэксуальны гвалт ці ён быў сведкам яго. Тады псіхіка звычайна рэагуе так», — кажа Віялета. 

Псіхолаг падкрэслівае, што асэксуальнасць не з'яўляецца адхіленнем, калі яна задавальняе чалавека. Гэта яго асабістая норма. 

«Калі гэта пачынае турбаваць, хочацца нешта змяніць, то толькі тады гэта становіцца праблемай, якую трэба вырашаць», — падсумоўвае псіхолаг. 

Чытайце таксама: 

Тры прыкметы таго, што ў вас на душы зашмат горычы, і што з гэтым рабіць

Адкуль з’яўляецца страх родаў і як яго пераадолець? Гутарым з перынатальным псіхолагам

«Цяпер я разумею, якім быў дурнем». «Тэрапія не адразу дае эфект». Чатыры рэальныя беларускія гісторыі пра дэпрэсію

Каментары12

  • даведка
    11.12.2022
    В детстве на свадьбе мы увидели, как дружка с дружком уединились вместе в деревянном сортире во дворе...
  • новодворская - дитя черных цветов
    11.12.2022
    "«Сам па сабе сэкс — гэта агрэсіўны акт, — тлумачыць псіхолаг."
    вот поэтому я и
    особо принципиальная девственница

  • новодворская
    11.12.2022
    а! дык вось чаму ён - nashaniva.com/304937 - перакуліўся
    і не раз

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі24

Падчас пажару ў віцебскім ГЦ пацярпелі 15 чалавек, з іх 2 работнікі МНС2

Сала па 35 рублёў, шмат садавіны і навагодніх тавараў. Якія цэны на Камароўцы перад святамі?1

Пажар у віцебскім гандлёвым цэнтры ліквідавалі, спатрэбілася чатыры з паловай гадзіны1

У Расіі заблакавалі Viber13

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →