Каханне і сэкс66

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі

Спявачка зрабіла ажно тры вяселлі ў розных краінах са сваім расійскім мужам.

Скрыншот відэа з інстаграма Рыты Дакоты

Беларуская артыстка, якая цяпер спрабуе скарыць англамоўную аўдыторыю, у шлюбе ўжо другі раз. З расіянінам Фёдарам Белагаем (ён папулярны эксперт па медытацыі і мае 515 тысяч падпісчыкаў у інстаграме) Рыта Дакота зладзіла ажно тры вяселлі ў розных краінах.

Першае вяселле адбылося ў Маскве. Маладзёны ў спартыўных касцюмах проста распісаліся ў ЗАГСе. А потым арганізавалі свята для выхаванцаў дзіцячага дома ў Цверы. Пара аплаціла рамонт там, падарыла дзецям веласіпеды і зладзіла пікнік.

Праз некалькі месяцаў Дакота і Белагай павянчаліся ў Грузіі — цырымонія прайшла ў адной з найстарэйшых цэркваў Тбілісі. На свята запрасілі самых блізкіх людзей — усяго каля дзесяці сваякоў. Невядома, ці змагла там прысутнічаць маці нявесты, бо раней жанчыну затрымлівалі беларускія сілавікі за ўдзел у пратэсных акцыях і пагражалі крымінальнай справай.

Чым скончылася тая гісторыя, Дакота адмаўляецца распавядаць. Кажа, яе мама сама гэта зробіць, калі вырашыць некалі вярнуцца ў сацыяльныя сеткі.

Трэцяе вяселле зладзілі ўжо для сяброў на Балі — прыгожая цырымонія адбылася на беразе акіяну. Сукенку менавіта з гэтага свята Рыта Дакота прапаноўвае сваім падпісчыцам.

Спявачка запісала відэа, у якім нагадала, што ўжо аднойчы падарыла гэтую вясельную сукенку фанатцы. Тая дзяўчына шчасліва выйшла замуж у сукенцы любімай артысткі, але вырашыла ўсё ж вярнуць яе Дакоце — каб яшчэ ў кагосьці была такая магчымасць.

— Ці ёсць тут нявесты на Балі? Дару шчаслівую сукенку-талісман.

Ахвотных, зразумела, ужо шмат. Нехта з дзяўчат цікавіцца, ці можна ўзяць сукенку, каб намякнуць хлопцу на тое, што надышоў час падаць на адно калена і прапаноўваць руку і сэрца.

Не абышлося і без негатыву. Нехта спытаў: «Дзяўчаты, якія выходзяць замуж, навошта вам чужая сукенка?» Здаецца, спявачку пытанне крыху абурыла.

«Па-першае, не «чужое», а Дакоткіна. Па-другое, навошта плаціць за сукенку, калі артыстка, якая табе падабаецца, прапануе падарыць сваю?» — напісала Рыта Дакота.

Каментары6

  • а хто гэта?
    05.10.2024
    праз колькі гэтая ў сукенцы-талісмане развядзецца з непершым ужо мужам? робім стаўкі, гаспада
  • Love
    05.10.2024
    Лучше б, конечно, мужика отдала))
  • неРыта
    05.10.2024
    очАнь ІнцЯрЭсна. Нет

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове19

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

Ветраныя Дзяды: вось як выглядала сёння капліца Каліноўскага і магілы беларусаў у Вільні3

Мінскі ГУМ ужо ўпрыгожыў вітрыны да Новага года ФОТЫ2

Навукоўцы высветлілі, што людзі чытаюць Вікіпедыю абсалютна па-рознаму — усё залежыць ад узроўню адукацыі7

Балкунец заклікае зрываць выбарчыя плакаты. Але за гэта могуць саджаць33

«Цяпер яны нашыя анёлы-ахоўнікі. Яны нас бароняць». Як беларусы ў гэтыя дні наведвалі магілы продкаў ШМАТ ФОТА

Блогеры аддалі на Камароўцы 190 рублёў за шэсць кілаграмаў садавіны13

Расія страціла цэлы востраў у Арктыцы5

У расійскай правінцыі гледачы не захацелі ісці на канцэрт «Гойда». Выканаўцы пакрыўдзіліся19

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове19

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →