Грамадства11

Які лёс чакае «Маёнтак Падароск», дырэктар якога знаходзіцца ў СІЗА

Дырэктара маёнтка «Падароск» Юрыя Меляшкевіча затрымалі ў канцы кастрычніка. Разам з камандай яны аднаўлялі старажытную шляхецкую сядзібу апошнія 9 год. Што цяпер з самім маёнткам?

Сядзіба ў Падароску. Фота: facebook.com/majontak.padarosk

Кіраўніка Юрыя Меляшкевіча і фінансавага дырэктара ПТУП «Маёнтак Падароск» Дзмітрыя Карабача затрымалі па падазрэнні ў нясплаце падаткаў (арт. 243 КК). Таксама іх падазраюць у нясплаце страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. На старонцы прадпрыемства паведамілі, што гэта поўная хлусня.

«Гэта справа абсалютна палітычна матываваная, — кажа крыніца, знаёмая з сітуацыяй. — Да падзей 2020-га «Маёнтак Падароск» працаваў добра, адносіны з уладамі былі нармальныя, прэтэнзій, у тым ліку эканамічных, не ўзнікала. З 2020-га стала зразумела, што калі-небудзь лёс рэпрэсій напаткае і «Маёнтак Падароск».

Ініцыятыва аднаўляе сядзібу Чачотаў-Бохвіцаў, у 2013 годзе маёнтак за 118 тысяч даляраў выкупіў расійскі бізнэсмен беларускага паходжання Павел Падкарытаў. 

«Да 2020-га года шмат чаго было зроблена па рэстаўрацыі, тэрыторыя з маёнткам вялікая, там чатыры пабудовы. Апошнія два гады інвестары чакалі, думалі, ці варта ўкладаць грошы пасля такіх падзей.

Быў упарадкаваны парк, будынкі, зроблена брама, дарога. За комплексам сачылі як за гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Укладзена туды было недзе пад мільён даляраў», — расказалі «Нашай Ніве». 

Даражэй за ўсё абышлася сістэма каналізацыі і фільтрацыі, а таксама земляныя работы, звязаныя з яе ўсталёўкай.

Брама. Фота: facebook.com/majontak.padarosk 

Ініцыятыва збіралася ствараць музей беларускай шляхты, часовая экспазіцыя ўжо працавала. У маёнтку для наведвання было адкрыта 14 пакояў.

Цяпер рахункі прадпрыемства заблакаваныя, маёмасць апісаная. Маёнтак па сутнасці зачынены, даглядаць няма каму.

«Мяркуючы па аналагічных справах у Беларусі, а іх дзясяткі, канечне, выстаўленне эканамічных абвінавачванняў робіцца для таго, каб ліквідаваць фірму. Выставіць ёй такую вялікую суму, якую яна не зможа пагасіць, і за кошт гэтага адабраць «Маёнтак Падароск», — лічыць крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Пры пераходзе сядзібы пад дзяржаўнае крыло наўрад ці варта чакаць яе аднаўлення.

«Калі рэжым пратрымаецца яшчэ некалькі гадоў, то зноў комплекс будзе ў дрэнным стане, бо асабліва цяпер ва ўладаў няма грошай на развіццё турызму, падтрыманне сядзібы ў добрым стане».

Чытайце таксама: 

Кіраўнік і фінансавы дырэктар «Маёнтка Падароск» застаюцца пад вартай

Затрымалі трох супрацоўнікаў прадпрыемства «Маёнтак Падароск»

Самы папулярны маёнтак у Літве адмовіўся прымаць турыстаў з Расіі

Каментары1

  • Ёсік
    01.12.2022
    Хтосьці з генералаў стане дырэктарам.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы16

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →