У кастрычніку ў Мінску зарэгістраваныя 1458 угод куплі-продажу кватэр, што стала рэкордам для гэтага месяца за апошнія 10 гадоў, піша realt.by.
За месяц колькасць аб'яў аб продажы нерухомасці ў сталіцы вырасла на 12%. Рост прапановы звязаны з актыўнасцю агенцтваў нерухомасці, якія аператыўна дадавалі аб'явы аб продажы кватэр у новабудоўлях у Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнах.
Структура попыту не змянілася ў параўнанні з вераснем: палова ўсіх угодаў здзейсненая з 1-пакаёвымі кватэрамі, траціна — з «двушкамі». І толькі 18% — з 3-пакаёвымі кватэрамі.
У новых дамах кватэры куплялі радзей — толькі ў 9% выпадкаў. Паніжаны попыт зафіксаваны на кватэры ў сучасных каркасных і панэльных дамах.
Сярэдняя цана прададзеных кватэр у кастрычніку знаходзілася каля адзнакі $1301 / кв.м., што адпавядае ўзроўню верасня.
Каментары