Усяго патроху77

Кітай хоча прымусіць малпаў размнажацца ў космасе

Кітайская акадэмія навук плануе адправіць на ўласную касмічную станцыю «Цяньгун» мышэй і макак і зладзіць эксперымент па іх размнажэнні. Але пакуль незразумела, ці змогуць жывёлы спарвацца ў стане бязважкасці, піша South China Morning Post.

Фота: vecteezy.com

Цяпер на касмічнай станцыі ёсць біябоксы для водарасцяў, рыбак і слімакоў. Адсекі прыйдзецца пашырыць, каб у іх змясціліся больш буйныя жывёлы. Яшчэ адна праблема — захоўванне корму для малпаў і ўтылізацыя рэштак іх жыццядзейнасці.

Таксама невядома, як макакі будуць паводзіць сябе ў космасе. У цесных клетках на зямлі яны адчуваюць сябе некамфортна: пачынаюць вырываць поўсць, адмаўляцца ад ежы або актыўнасці.

Акрамя таго, малпаў можа моцна спалохаць палёт на ракеце. «На зямлі паніку малпы можна супакоіць цацкамі, музыкай ці проста кампаніяй суродзічаў. Як паклапаціцца пра шчасце і камфорт малпы ў космасе — новы выклік для астранаўтаў», — сказаў адзін з навукоўцаў, які пажадаў застацца ананімным.

Ці могуць прыматы, у прыватнасці людзі, размнажацца ці проста займацца сэксам у бязважкасці, дакладна невядома. Паводле звестак NASA, астранаўты ў інтымную сувязь у космасе пакуль што ні разу не ўступалі.

Па словах рэпрадуктыўнага фізіёлага Адама Уоткінса, заняцца сэксам за межамі Зямлі можа быць значна складаней, чым здаецца. Па-першае, з-за бязважкасці цяжка ўступіць адно з адным у кантакт. Па-другое, з-за паніжанага ціску складана падтрымліваць эрэкцыю. Па-трэцяе, на касмічных станцыях няма пакояў для адасаблення.

Савецкія навукоўцы некалі ўжо спрабавалі паставіць эксперымент па размнажэнні мышэй у космасе. Некалькі грызуноў змаглі пераадолець усе цяжкасці і спарыцца. У некаторых самак нават з'явіліся прыкметы цяжарнасці, але ў выніку ніводная з іх нікога не нарадзіла, вярнуўшыся на Зямлю.

Каментары7

  • A
    05.11.2022
    Фотка з разрада "показалось")))
  • фцф
    05.11.2022
    хай бы паспрабавалі спачатку на камуністах з добрым партыйным стажам, а навошта ж меншых братоў мучаць?
  • макака
    05.11.2022
    Кітай хоча прымусіць малпаў размнажацца ў космасе

    эпічненька...
    эту планету высасалі
    ляцім на другую?
    да, кітайцы? а можа трэба менш жэрці і менш размножвацца?

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было12

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца зрушылася з месца». Ціханоўская згадала пра пашпарт Новай Беларусі17

Замест Сахашчыка ў Аб'яднаным пераходным кабінеце цяпер будзе Кабанчук19

Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ41

Сабакі чуюць па паху, калі чалавек у стрэсе. І вось што яны тады робяць2

З'явілася ВІДЭА выбуху на аэрадроме ў расійскім Марозаўску пасля ўкраінскага ўдару1

Пад Мінскам праходзяць спаборніцтвы па аджыліці. Што гэта такое?

Украінцы патапілі расійскую падводную лодку «Растоў-на-Доне»8

Слюнькін: Магчыма, вызваленне беларускіх палітзняволеных абмяркоўваецца на іншым трэку2

Блогер Ілья Варламаў расказаў, чаму вучыць беларускую мову. Не абышлося і без сямейных повязяў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было12

Столькі аўтобусаў на мяжы з Літвой і Польшчай яшчэ не было

Галоўнае
Усе навіны →