Культура11

Выкладчыкі ЕГУ знялі фільм пра Скарыну, які паказвае першадрукара ў іншым святле

Дакументальны фільм «Сад Скарыны» стварылі выкладчыкі ЕГУ — мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і дакументаліст Аляксандр Матафонаў. У хуткім часе ён можа з'явіцца на ютубе.

Фота з прэзентацыі фільма, якая адбылася ў ЕГУ 25 кастрычніка. Крыніца: Сяргей Харэўскі

Здымкі ішлі чатыры месяцы. Задумка расказаць пра Скарыну ў фільме ўзнікла паўтары гады таму, тады, калі было яшчэ магчыма прыцягнуць да працы экспертаў з Полацка — роднага горада Скарыны, але ж праз рэпрэсіі ў Беларусі дамоўленасці з полацкімі навукоўцамі давялося скасаваць.

Фільм здымалі ў чатырох краінах — гутарылі з навукоўцамі з Літвы, Польшчы, Чэхіі і Італіі. Сяргей Харэўскі расказвае, што фільм задумваўся як папулярызатарскі:

«Гэта магчымасць паглядзець на асобу Скарыны пад іншым вуглом і ацаніць яго як чалавека, выйсці за межы анахранічнага школьнага ўспрымання Скарыны».

Харэўскі тлумачыць: па-першае, усе часта забываюць, што Скарына — гэта перадусім доктар, прычым такі, што лячыў некалькі манархаў. Выглядае, што беларус увогуле быў адным з найлепшых лекараў сваёй эпохі як мінімум ва Усходняй Еўропе, але мы неяк упускаем яго заслугі ў галіне медыцыны. Гэта сыходзіць і з увагі прафесійных даследчыкаў.

Па-другое, Скарына таксама стварыў Каралеўскі сад для імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, і гэтая частка жыцця першадрукара мала даследаваная. Ёсць у гэтым свая таямніца, кажа навуковец: «Скарына ўзяўся за сад ўжо па сканчэнні сваёй друкарскай працы. Чаму ён заняўся гэтым, ці меў ён нейкі папярэдні досвед? Кожны, хто займаўся аматарскім садоўніцтвам, ведае, што гэта няпроста.

А Скарына смела ўзяўся за імператарскую замову, ды і даручылі гэта менавіта яму — значыць, мусяць быць яшчэ нейкія працы. Трэба ж і ведаць, як вырастуць экзатычныя расліны, бо дзякуючы Скарыну ў Празе з’явіліся цытрусавыя, інжыр, фінікавыя пальмы».

Праца складаецца з трох частак: «Скарына-кніжнік», «Скарына-лекар» і «Сад Скарыны». Фільм прымеркаваны да 500-годдзя аднаго з віленскіх выданняў друкара — «Малой падарожнай кніжкі», і гэты твор можа пабачыць у стужцы, як і залы ўніверсітэта ў італьянскай Падуі, якія яшчэ памятаюць беларуса.

«Сад Скарыны», тлумачыць Сяргей Харэўскі, заклікае яшчэ раз пераасэнсаваць жыццё і дзейнасць нашага першадрукара: «Беларусам ёсць чым ганарыцца, бо на вяршыні нашага культурнага пантэона стаіць мысляр, чалавек культуры і навукі, а не рэвалюцыянер, ваяр ці палітык. Іх заслугі могуць для кагосьці быць сумнеўнымі, а вось дасягненні ў галіне кніжніцтва ці садоўніцтва належаць усім. Гэта спадчына ўсіх краінаў, да якіх належаў Скарына, як і яго кнігі. Гэта падстава для абсалютна справядлівага гонару, і натуральна, што Скарына не змог бы рэалізаваць свае праекты без памочнікаў, фундатараў і палітычнай падтрымкі».

У хуткім часе стваральнікі «Сада Скарыны» абяцаюць размясціць фільм на YouТube.

Сяргей дзеліцца, што засталося яшчэ шмат матэрыялу, які не ўвайшоў у працу, у тым ліку звязанага з асабістым жыццём беларуса: «Свае кнігі ён выдаваў у часы вайны з Масквой, падчас якой двойчы быў спалены родны горад Скарыны. У яго і выбару не было, вяртацца ці не, бо Полацка, з якога ён з’ехаў, ужо не існавала. Пра тую вайну мы ўжо мала што памятаем, але ўсё гэта, крыкі і пажары, мінула, а кнігі і скарынаўскі сад засталіся. Можам экстрапаляваць гэта на сённяшні дзень і зрабіць пэўныя высновы».

«Беларусь для вас нейкі жарт ці што?» Твітар палыхае пасля паста Наўседы пра Скарыну

Беларускія мастакі стварылі «юбілейны» стыкерпак пра нашу краіну. Пампуйце і сабе!

Што насамрэч вывучаюць у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце?

Каментары1

  • Літвак
    27.10.2022
    Вот зьдзівіўся Скарына, каб даведаўся, што ён, аказваецца, яшчэ і беларус? Літвінам сябе называў, русінам - так, а Белой Русью пры яго жыцьці была Масковія...

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі19

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Страціў палову твару, але вярнуўся да звычайнага жыцця. Гісторыя беларуса з татуіроўкай на месцы вока2

Падаткавікі масава правяраюць расійскія кампаніі ў Беларусі3

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі19

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →