Вайна33

Масква распаўсюджвае хлуслівыя звесткі, што Украіна рыхтуе ўдар «бруднай» ядзернай бомбай

Масква пачала новую прапагандысцкую атаку — распаўсюджанне чутак, што Украіна гатовая выкарыстаць у вайне «брудную» ядзерную бомбу. Вядома для чаго — каб «абвінаваціць Расію ў тым, што яна ўжыла зброю масавага знішчэння на ўкраінскім тэатры ваенных дзеянняў і тым самым запусціць у свеце магутную антырасійскую кампанію, накіраваную на падрыў даверу да Масквы».

Прытым гэтая прапаганда — не толькі для ўнутранага выкарыстання. Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сёння правёў размовы са сваімі французскім і турэцкім калегамі і абодвум, як вынікае з афіцыйных паведамленняў, давёў «свае заклапочанасці з нагоды магчымых правакацый з боку Украіны з выкарыстаннем «бруднай бомбы». Гаварыў пра гэта ён і з міністрам абароны Вялікабрытаніі Бэнам Уолесам.

Паводле маскоўскай легенды, «кіраўніцтву Усходняга горна-ўзбагачальнага камбіната, размешчанага ў горадзе Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці, а таксама Кіеўскага інстытута ядзерных даследаванняў пастаўлена задача вырабіць тую самую «брудную бомбу». Работы над ёй ужо знаходзяцца на завяршальнай стадыі».

Паводле крамлёўскай прапаганды: «Разлік арганізатараў правакацыі складаецца ў тым, што ў выпадку паспяховай яе рэалізацыі большасць краін вельмі жорстка адрэагуюць на «ядзерны інцыдэнт» ва Украіне. У выніку Масква страціць падтрымку многіх сваіх ключавых партнёраў, а Захад зноў паспрабуе падняць пытанне аб пазбаўленні Расіі статуса пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН і нарасціць антырасійскую рыторыку».

Такая прапаганда можа быць паспяховай унутры Расіі, але малаверагодна, што на яе могуць клюнуць сур'ёзныя палітыкі з краін Захаду. Расійскае кіраўніцтва настолькі зрабіла хлусню нарожным каменем сваёй інфармацыйнай палітыкі, што яе версіям таго, што адбываецца, даўно ўжо ніхто не верыць. У той жа час ёсць падставы трывожыцца, ці не робіць Масква такім чынам маральна-псіхалагічную падрыхтоўку для ўласнага выкарыстання ядзернай зброі з наступным абвінавачваннем у гэтым украінскага боку. 

Каментары3

  • Мінак
    23.10.2022
    робіць. і гэта не панты. абсалютна слушны астатні сказ ва ўсёй навіне
  • stop russian fascism
    23.10.2022
    russsia is the terrorist state.
  • Паўлік
    23.09.2023
    Хлопцы, вы паблыталі. Навіна 1:1 была 23.10.2022 😁

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

Гісторык Цімох Акудовіч разважае, як прыцягваць людзей да беларускасці і чым тут карысныя рускамоўныя праекты12

Зяленскі: Украіна альбо ўступіць у НАТА, альбо будзе мець ядзерную зброю20

Расію западозрылі ў маштабнай фальсіфікацыі эканамічнай статыстыкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў3

Афіцэр-пагранічнік, які прайшоў праз турму, расказвае пра жыццё «да» і «пасля» дый не шкадуе слоў пагарды для амапаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →