Усяго патроху33

Сямейная пара з Бабруйска злавіла ў Бярэзіне 47-кілаграмовага сома

29 верасня бабруйчанка Святлана Юркавец з мужам Дзмітрыем рыбачылі на Бярэзіне. Разам пара часта выбіраецца парыбачыць. Але ў гэты дзень улоў перасягнуў усе чаканні, піша Magilev.by.

Святлана ўжо 12 гадоў мае білет рыбака, а муж атрымаў квіток гадоў з 20 таму. У той дзень жанчына лавіла на спінінг, адчула паклёўку, але дастаць улоў самой ёй было не пад сілу. Нейкі час яна спрабавала справіцца самастойна, але потым паклікала мужа і перадала яму спінінг. Той адразу зразумеў, што клюнуў не шчупак і што вага трафею, калі яго ўдасца выцягнуць, будзе велізарнай.

«Каля 30 хвілін доўжылася барацьба! Ён (сом) то падымаўся, то зноў апускаўся на дно ракі, — расказвае Святлана. — Гружаную лодку і двух чалавек у ёй ён з лёгкасцю перасоўваў па рацэ на 500 метраў у адзін і другі бок. У спінінг былі настолькі моцныя ўдары, што, здавалася, ён проста вываліцца з рук.

Калі я ўжо была не ў сілах трымаць спінінг і змотваць катушку, усё гэта перадала ў моцныя рукі мужа. У працэсе ён у нейкі момант ужо думаў, што прыйдзецца адпусціць гэтага монстра. І раптам ён усплыў на паверхню, а мы спрытным рухам падсака завялі рыбу ў яго і рыўком закінулі ў лодку.

Эмоцыі перапаўнялі, проста не верылася, што мы гэта зрабілі!»

Вага сома склала 47 кілаграмаў 600 грамАЎ, а даўжыня — 186 см! Але як транспартаваць такую вялікую рыбіну?

«Гэта было зусім нялёгкай задачай. Ён быў настолькі цяжкі і вялікі. Мы разам з мужам пагрузілі яго ў чахол з-пад лодкі, бо ў нас былі толькі невялікія пакеты. Мы нават не разлічвалі на такі ўлоў. Потым сома разабралі і пачаставалі ўсіх сваякоў.

«Муж кажа, што я пабіла ўсе рэкорды сярод яго знаёмых», — кажа Святлана.

Каментары3

  • Дзіч
    05.10.2022
    Барбарства, а яго яшчэ апісваюць, каб увесь сьвет ведаў.
  • аў
    05.10.2022
    нават слова Улоў напісалі з вялікай літары...  вох ужо мне гэтыя рыбакі... шкада рыбку
  • Победобесие
    18.02.2023
    Ндаа, жалко рыбку. Надо же народ так изголодал. Бедняги, их не осуждать надо а пожалеть. Вы посмотрите на них, какие они тощие даже на фото видно. 

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →