Мабілізаваны жыхар Краснаярска Дзмітрый памёр пры нявысветленых абставінах у вайсковай частцы Омска, паведамляе выданне NGS55.ru.
У бюро судова-медыцынскай экспертызы Омскай вобласці журналістам заявілі, што прычына смерці мужчыны пакуль не ўстаноўленая, экспертыза зойме 1,5 месяца.
Жонка загінулага Святлана расказала, што даведалася пра смерць мужа 2 кастрычніка пасля званка з ваеннай часці. Падрабязнасцяў ёй не паведамілі, спаслаўшыся на следства.
Блізкі сябар Змітра, мабілізаваны разам з ім у Омск, распавёў, што ў часці ім пагражалі з-за канфлікту з іншымі вайскоўцамі.
«У нас ёсць падазрэнне, што ён не сам, таму што ў Дзімы не было ніякіх суіцыдальных схільнасцей, ніякіх спроб. У яго двое маленькіх дзяцей. Калі ён сыходзіў, быў у бадзёрым стане духу, збіраўся вярнуцца жывым і здаровым», — распавяла жонка сябра Дзмітрыя.
Жонка загінулага дадала, што Зміцер быў патрыётам і ехаў на вайну «з жаданнем».
3 кастрычніка стала вядома пра смерць траіх мабілізаваных у навучальным цэнтры Мінабароны ў Свярдлоўскай вобласці — адзін з іх пакончыў з сабой. Таксама з'яўляліся паведамленні пра гібель мабілізаванага на прызыўным пункце ў Цюменскай вобласці і яшчэ аднаго ў Новасібірскім вышэйшым ваенным камандным вучылішчы, паведамляе «Мядуза».
Каментары
_______________________
Ну далей можна проста рукой махнуць
https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/300416