Барысаўская кандуктарка напала на пасажыра за тое, што ў яго не знайшлося дробных манет
У Барысаве кандуктарка напала на пасажыра і стала штурхаць яго нагамі. Відэа інцыдэнту з'явілася ў сацсетках. Па словах відавочцаў, мужчына не змог аплаціць праезд без рэшты: даў 1 рубель замест 80 капеек. У адказ кандуктарка стала штурхаць і абражаць яго.
Кіраўніцтва аўтобуснага парка №3 пацвердзіла гэты факт. Але патлумачыць паводзіны жанчыны яе калегі не могуць: яна пяты дзень не з'яўляецца на працы.
У каментарыі «Мінскай праўдзе» дырэктар аўтобуснага парка №3 Аляксандр Слаек кажа:
«Мы ў жаху ад гэтай сітуацыі і просім прабачэння ў пасажыра. Але разабрацца да канца ў сітуацыі пакуль няма магчымасці. Гэтая кандуктарка ўжо пяты дзень не выходзіць на працу і на званкі не адказвае. Цяпер рыхтуюцца дакументы на яе звальненне за прагулы».
Пры гэтым дырэктар адзначыў, што ўсе неабходныя медыцынскія даведкі пры прыёме на працу жанчына прыносіла. Таму сказаць, чаму кандуктарка так сябе ў гэтай сітуацыі паводзіла, складана.
Каментары