Меркаванні1515

«Пажылі добра» — маналог спецкара «Новай газеты» пра мабілізацыю, у якім ён разважае, чаму ў Расіі ўсё так, як ёсць

«Так дзяцей люблю, так украінцаў шкада, але пайду на вайну, бо што я магу», — так разважае аўтар паважанага расійскага незалежнага выдання. Маналог спецкара «Новай газеты» на тэму мабілізацыі дазваляе зразумець, як мысліць «неагрэсіўная частка» расіян. І гэта зусім не так, як актыўная частка ўкраінцаў ці беларусаў, якія не толькі мысляць, але і дзейнічаюць.

Спецкар «Новой газеты» Іван Жылін з сям'ёй 

«На гэты раз галоўнакамандуючы мяне не перайграў, — піша Іван Жылін. — У лютым я не верыў, што баявыя дзеянні ва Украіне пачнуцца. Потым не верыў, што яны працягнуцца доўга. Але калі 13 верасня Дзмітрый Пяскоў заявіў, што гаворка пра мабілізацыю пакуль не ідзе, а 20-га журналісты крамлёўскага пула анансавалі тэрміновы зварот Уладзіміра Пуціна, стала зразумела: частковая мабілізацыя будзе.

У арміі я не служыў, але ў запасе знаходжуся. Папросту кажучы, адпраўлюся ў поле пасля месячнай вучэбкі, без асаблівых навыкаў. Яшчэ прасцей — паваюю нядоўга. Буду прасіцца ў СПА — у чыстую абарону. Або ў інжынерныя войскі, войскі сувязі.

Нікога не хачу забіваць. А адправяць на перадавую: чорт ведае, ці змагу націснуць на курок.

Але касіць не буду. Хоць магчымасць, можа, і ёсць.

Але, па-першае, з краіны цяпер без дазволу ваенкама не выедзеш. Па-другое, мае сябры, мае сваякі — не змогуць адкасіць нават пры вялікім жаданні: ні ў каго няма грошай на жыццё за мяжой, у некаторых і на квіткі грошай няма. Як я змагу глядзець у вочы бацькам, калі яны адправяць малодшага сына, а я, старэйшы, адседжуся?

Я не часта ўкладваю дзяцей спаць. Але ўчора ўвечары вырашыў зрабіць гэта замест жонкі. Цяпер я буду старацца ўкладваць іх часцей — да моманту, пакуль не знайду ў паштовай скрыні позву. Засынаючы, малодшая дачка, якая нарадзілася ў Севастопалі (я быў сабкорам «Новай» у Крыме ў 2015—2018 гадах), сказала, што хацела б пабываць там яшчэ раз: каб пабачыць дом, у якім мы жылі, і поле макаў побач з ім. Ах, крымскія макі! Крымскае мора, Крымскія горы. Крымскае гора.

Як восем гадоў таму я не разумеў, што паўвостраў, створаны, каб людзі сузіралі яго прыгажосць, стане адпраўным пунктам такога расколу, такой бяды! Не верыў і не думаў, што адбудзецца тое, што адбываецца цяпер.

Наіўна было адмахвацца ад кепскіх думак і будаваць уласны ўтульны свет. А ён да лютага быў добрым: я аб'ехаў (у асноўным, камандзіроўкамі) палову Расіі: ад Смаленска да Хабараўска. Паспеў пажыць па некалькі гадоў у чатырох гарадах.

Не так шмат быў за мяжой: адзін раз у Францыі, адзін раз — у Кыргызстане, пару разоў — у Беларусі, адзін — ва Украіне.

Кіеў у 2015 годзе быў шчодры і пекны. І мне было няёмка падаваць у гатэлі расійскі пашпарт. Але адміністратара ён анітрохі не збянтэжыў — гэта была вельмі ветлая жанчына. І іншыя людзі: прадаўцы ў крамах, таксісты, людзі на вуліцах — простыя кіеўцы, — таксама былі ветлівыя. Нікога не бянтэжыла мая руская мова, ды і ўсе ўмелі на рускай.

Ніякага разумення ад гэтых людзей я цяпер не чакаю. Я і сам сябе не разумею. Якая будучыня ў мяне цяпер? Забіваць ці быць забітым.

1 верасня мы з жонкай адвялі старэйшую дачку ў першы клас. Я тады падумаў: бо толькі дзеля гэтага і варта жыць — каб глядзець, як няўпэўнена стаіць пад таблічкай «1 Г» тваё дзіця, каб давесці яе да парога школы і каб потым на гэтым жа парозе яна кінулася цябе абдымаць — пасля першага навучальнага дня. І каб вы пайшлі потым у кавярню і яна шумела з іншымі жэўжыкамі ў гульнявым пакоі, каб вечарам тлумачыць ёй граматыку, а на ноч — чытаць кнігу.

Ніякага іншага сэнсу ў жыцці няма.

Ніякія выдуманыя вялікія ідэі (а яны заўсёды выдуманыя) і вялікія страхі (не заўсёды маюць пад сабой глебу) не вартыя нават хвіліны страчанага сямейнага шчасця. Мільёны ўкраінцаў ужо страцілі яго. Многія з іх — назаўсёды.

Напэўна, адзінае апраўданне таму, што і мы павінны губляць гэта шчасце, — трэці закон Ньютана: сіла дзеяння роўная сіле процідзеяння. Жыццё такім чынам знаходзіць баланс.

Шкада, што гэты баланс наогул давялося парушаць», — падсумоўвае Іван Жылін.

Каментары15

  • мясцовы2
    22.09.2022
    Такое адчуванне, што прачытаў аповяд нейкай анучкі, а не чалавека з воляй, пачуццём гонару, ды ўрэшце з эмпатыяй.
  • ***
    22.09.2022
    Ну вот жеж! Пусть и поздно, но прозревают и такие иванжилины. Уже и Крымнаша не хочется, когда самому сапоги надеть нужно. А вот когда в заградотряд поставят, стрелять по собственному брату, так глядишь - и вообще в сознание придёт.
    Так что ждём массового исцеления россиян от имперскости. Не было бы счастья...
  • Юзер
    22.09.2022
    Все что нужно знать про российских оппозиционеров в этом заголовке

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

У цэнтры Мінска на продаж выставілі кватэру ў сталінцы, дзе квадратны метр каштуе больш за 3 тысячы даляраў2

У Расіі згарэў чарговы МАЗ

Школьнікі ў Расіі выбеглі на пляцоўку падчас матча дзеля грошай ад Mellstroy. Гамяльчук не заплаціў, а бацькоў аштрафавалі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня2

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →