Меркаванні2424

«Развалілі краіну, геастратэгі херавы». Блогер Максім Кац звярнуўся да кіраўніцтва Расіі

У новым выпуску сваёй праграмы расійскі блогер Максім Кац звярнуўся з прамовай да тых, хто стаіць на чале Расіі. Ён падрабязна і вельмі яскрава распавёў ім, у які жахлівы і нават жалобны стан яны прывялі сваю краіну. Прыводзім яго словы са скарачэннямі.

Пра канцылярскую моль

Сваім наступам Украіна настолькі спрытна абвяла вас вакол пальца, што гэта ўвойдзе ў падручнікі па вайсковым мастацтве ў главе «Як ваяваць з канцылярскай моллю, што ўявіла сябе Банапартам».

Асноўныя баяздольныя сілы ў вас цяпер паміж украінскімі войскамі і ракой Дняпро на поўдні. Нікуды яны адтуль не падзенуцца і будуць курыць бамбук, пакуль УСУ вызваляюць горад за горадам на ўсходзе.

Пра Зяленскага

З НАТА яны збіраліся ваяваць. Зяленскі ім клоўн. Самі вы клоўны, геастратэгі херавы. Пакуль вы валізкі за начальствам насілі ў надзеі самім калісьці стаць начальствам, Зяленскі на канкурэнтным рынку стварыў творчы калектыў, які прыносіць мільёны даляраў прыбытку, а потым перамог на канкурэнтных выбарах — перамог без Памфілавай, без электроннага шматдзённага галасавання, без зняцця апанентаў і без прымянення палітычных рэпрэсій да незадаволеных, перамог дзейнага прэзідэнта. А цяпер нагінае вас, маючы ўтрая менш насельніцтва і ў 10 разоў менш грошай на вайну.

Пра якасць расійскіх вайскоўцаў

Кім вы сабраліся ваяваць з НАТА? Няшчаснымі хлопцамі з Данецка і Луганска, якіх вы з вуліц выкрадаеце і на фронт у якасці гарматнага мяса кідаеце? Можа быць, кліентамі мікрафінансавых арганізацый з трэцяга армейскага корпуса, якія па дарозе на вайну, мабыць, зайшлі ў піўны ларок і так і не даехалі? Ці можа быць арміяй крымінальнікаў, пра баявую эфектыўнасць якіх нічога не вядома, затое дакладна вядома, што хутка яны вернуцца на расійскія вуліцы, і ўсё гэта багацце будзе пад камандаваннем інжынера-будаўніка Шайгу ў генеральскім кіцелі, які не служыў у арміі?

Армія НАТА проста ў жаху ад такой перспектывы, генералы з Пентагона бягуць ужо.

16 «хімарсаў» спынілі ваш наступ ва Украіне. Дарэчы сказаць, у адной толькі краіны НАТА Румыніі гэтых «хімарсаў« больш за паўсотню.

Пра «рускі свет»

Украінскіх салдат усюды, куды яны прыходзяць, сустракаюць як герояў-вызваліцеляў. І сустракаюць не толькі таму, што яны свае, не толькі таму, што пад сваім сцягам, а таму што вы, не дасягнуўшы ніякіх поспехаў на франтах, атрымалі затое поспех у тэроры, у паліцэйшчыне, у расправах, у штодзённых ваенных злачынствах.

Няма ніякіх сумневаў, што ў Данецку і Луганску ўкраінцаў сустрэнуць гэтак жа. Там людзі не паўгода, яны дзявяты год сёрбаюць «рускі свет» апалонікам. На іх вачах паспяховыя прамысловыя гарады ператвораныя вамі ў сярэднеарыфметычнае паміж Самалі і Паўночнай Карэяй. Галеча, бяспраўе, катаванні, разбурэнні, а з пачаткам гарачай вайны яшчэ і прымусовая мабілізацыя. Фактычна масавае забойства любых мужчын, якіх вы змаглі злавіць.

Жыхарам Данецка і Луганска ўжо дакладна не трэба тлумачыць, што будзе з тымі, хто паверыць у «рускі свет», што вы, вырадкі, з імі зробіце. Што любую зямлю, да якой даберацеся, вы ператворыце ў тэрыторыю бедства, а людзей — у расходны матэрыял.

Так, гэтыя вашыя «мобікі», падчышчаныя з вуліц акупаваных гарадоў і тэрыторый, сёння разбягаюцца. А з чаго яны павінны за вас ваяваць? Вы разбурылі іх жыццё. Але гэта пачатак. Хутка яны масава будуць пераходзіць на ўкраінскі бок, да тых, хто нясе ім мір.

Пра НАТА і піцерскую наменклатуру трэцяга эшалона з амбіцыямі імператара галактыкі

Генералы НАТА, якія прадказалі падзенне Кіева за 96 гадзін, сапраўды пасаромленыя. У гэтым вы іх перамаглі.

Яны ніяк не маглі ўявіць, што вы такія асталопы, што няма мяжы вашай дэграданцкай дасканаласці, калі на чале велізарнай найбагацейшай краіны ўстае піцерская наменклатура трэцяга эшалона з амбіцыямі імператара галактыкі, якая ніколі нічым не кіравала і ніколі нікуды не абіралася. Абасраліся.

Пра моц і паніку

Цяпер вы знішчаеце энергетычную інфраструктуру Харкава, Сум і Дняпра. Каб што? Каб паказаць лішні раз, якія вы адбітыя на ўсю галаву плады блізкароднасных сувязяў? Дык украінцы ў курсе. Вы Марыупаль ужо ператварылі ў руіны, гора і разбурэнне за вамі па пятах ходзяць. Ці вам рэальна здаецца, што пагромам падстанцыі вы моц паказваеце, а не паніку?

Пра дваццацігадовую хлусню

Уся дваццацігадовая хлусня разам вылезла.

Дзе ваша разведка? Дзе амерыканская, мы ведаем — яна сядзіць не далей чым за пару метраў ад Пуціна, яна ўсё ведала з кастрычніка.

А дзе ўсе вашы ФСБ, ГРУ, СВР? Дзе ўсе гэтыя дзясяткі тысяч раскормленых бюджэтамі гультаёў, якія былі не ў курсе рэальных планаў украінскага камандавання? Яны зноў дзеляць адзін ложак у гатэлі, каб зэканоміць камандзіровачныя ў аперацыі па атручванні чарговага ворага і здрадніка?

Што ж вам роўна не сядзелася на дупе вашай гумавай? Ведалі ж, а калі не ведалі, то здагадваліся, напэўна, што ўсё гэта — хлусня, што няма ніякай арміі. Няма ніякай суперзброі. Танкі Армата — гэта проста прататып для парадаў, яго на самай справе не існуе.

На самай справе армія — гэта не ветлівыя людзі з сілаў спецыяльных аперацый (якіх, дарэчы, вы загубілі пад Кіевам яшчэ ў першы тыдзень вайны). Армія — гэта скліканыя з самых жабрацкіх рэгіёнаў няшчасныя юнакі, якім дзецца больш няма куды. Вы ж ведалі, што расійскія ўзброеныя сілы — гэта літаральна метафара іх уласных сухіх пайкоў, калі ў прыгожай скрыначцы з сімпатычным лагатыпам— пратэрмінаваны паштэт.

Куды вы паперліся з усім гэтым? У чым быў план? План быў унесці разлад у кіраўніцтва НАТА? Каб тыя генералы і аналітыкі, якія лічылі вас не такімі кончанымі, страцілі пасады за прафнепрыдатнасць?

Хацелі ваяваць як Сталін? Трупамі закідаць? Дык каб ваяваць як Сталін, трэба быць як Сталін. Трэба стаяць на чале таталітарнай краіны, якой мільён чалавек пакласці — гэта як паснедаць. А вы 10 000 адшчапенцаў за 200 000 рублёў не змаглі сабраць.

Леанід Парфёнаў даволі даўно добра сказаў: яны хочуць кіраваць як Сталін, а жыць як Абрамовіч. Такога не бывае, жывяце вы як Абрамовіч толькі таму, што пад вамі пакуль яшчэ цывілізаваная, кансюмерысцкая, атамізаваная краіна.

Пра сапраўдных ворагаў

А калі ўявіць, што ў Расіі ёсць сапраўдныя, а не выдуманыя вамі ворагі, яны могуць проста прыходзіць і браць, што захочуць. Бо Расіі няма чым абараняцца: яе армія гіне ва Украіне.

Пра страчаныя магчымасці

Дабудавалі імперыю — сталі сатэлітам Кітая і Індыі. Цяпер, спадары македонскія, вам трэба памятаць простую рэч: чым даўжэй будзе доўжыцца вайна, тым горшыя ўмовы капітуляцыі ў ёй будуць асабіста для вас. Не для краіны і не для сістэмы, на якую вам пляваць. А для вас асабіста. Таму што хто апошні ўцячэ з карабля, той адкажа за ўсё. Вы прасралі ўсё — трыльёны даляраў бясплатнага нафтагазавага бабла, шыкоўны эканамічны рост на нізкай базе, міжнароднае становішча, дзе ніхто вам не пагражаў.

Мы маглі быць квітнеючай краінай, адной з найбуйнейшых эканомік свету, да нас маглі імкнуцца суседзі, мы маглі лепш за ўсіх лячыць, вучыць, рабіць лепшыя IT-сэрвісы і лепш за ўсіх у рэгіёне, а потым і ў Еўропе жыць. Ні ў якой улады ў Расіі ў гісторыі не было такіх «шакаладных» умоў. Ніякая ўлада ў Расіі так усё не псавала.

Каментары24

  • Сымон
    13.09.2022
    Август-сентябрь 2020 года. "Вы смотрели Каца? Он так классно всё разложил по полочкам..." - разносилось на каждом углу от первого встречного.
    Решился-таки посмотреть выпуск Каца по польскую Солидарность. Сидит чувак перед камерой и читает википедию, причём ударения ставит неправильно (можно было бы и проверить перед записью).
  • Грызлі
    13.09.2022
    Залатыя словы, Сямён Сямёнавіч... Але баюся, у бункеры вас не пачуюць, з сучасных дасягненняў тэхнікі і электронікі тамака застаўся, хіба, камутатар...
  • stert
    13.09.2022
    ни прибавить ни отнять. хорошо сказал

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Усе навіны →
Усе навіны

Тыль Швайгер расказаў, у якім жанры зняў бы фільм пра Беларусь. Вы здзівіцеся11

Мігрант на беларуска-польскай мяжы схаваўся за прыбіральняй. Але не ўлічыў адзін нюанс ВІДЭА2

Фанаты распавялі, як змаглі арганізаваць перфоманс на матчы ў Варшаве і як змагаліся з п'янымі правакатарамі

Імаверны прэм'ер Літвы: Штучныя абмежаванні для беларусаў нелагічныя. Беларусы дапамагаюць эканоміцы Літвы12

«Ты здзейсніла сапраўдны ўчынак». «Дынама» запісала ВІДЭА з падзякай жанчыне ў чырвона-зялёным23

Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі зноў паставілі рэкорд2

«Зноў з'езджу ў Мінск, усё вырашым». Украінскі дэпутат, які прыязджаў у Беларусь, заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расіяй10

Чаму выбаршчыкі галасавалі за Трампа?4

Гендырэктар «Беларусьфільма»: «Лістапад» — гэта БРІКС у сферы кіно3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка20

Што за чамадан носіць каля Лукашэнкі ягоны ахоўнік? Не, там не ядзерная кнопка

Галоўнае
Усе навіны →