Свет22

Францыя і Нямеччына просяць Сербію прызнаць Косава і прымірыцца

Францыя і ФРГ запатрабавалі ад Бялграда ў самыя кароткія тэрміны «вырашыць праблему Косава». Пра гэта ў суботу, 10 верасня, паведаміў прэзідэнт Сербіі Аляксандар Вучыч, піша РБК.

Аляксандр Вучыч, kremlin.ru

Паводле яго слоў, патрабаванне было высунутае пры падтрымцы ЗША і Турцыі. «Як яны [Францыя і ФРГ] сказалі, выступілі за неабходнасць вырашэння «косаўскай праблемы» падчас вайны ў Еўропе», — заявіў Вучыч у рамках звароту да нацыі па выніках пасяджэння Рады бяспекі краіны, прысвечанага вынікам перамоваў з дэлегацыяй з Еўрасаюза.

9 верасня Сербію і Косава наведалі дарадца канцлера ФРГ Енс Плетнер, дарадца прэзідэнта Францыі Эмануэль Бон, а таксама спецпрадстаўнік Еўрасаюза па Заходніх Балканах Міраслаў Лайчак. Яны мелі намер вывучыць усе варыянты прасоўвання ў дыялогу паміж Белградам і Прышцінай. Дэлегацыя правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрам непрызнанага Косава Альбінам Курці, пасля чаго адправіліся ў Сербію для перамоваў з Вучычам.

Праблемы расійскіх войскаў ва Украіне могуць мець наступствам. і змены ў іншых зонах уплыву Расіі. Прыднястроўе застаецца заціснутым між Украінай і Румыніяй. Расія таксама была вымушаная перакінуць вайсковую тэхніку з Сірыі ва Украіну, што робіць рэжым Асада больш уразлівым. Ізраіль ужо скарыстаўся момантам, каб разбамбіць небяспечныя вайсковыя аб'екты там.

Каментары2

  • гердзень
    10.09.2022
    "расея просіць Украіну прызнаць днр і прымірыцца"
  • Максим Дизайнер
    10.09.2022
    Косово - есть Србия.

«Калі чуеш свіст куляў над галавой, гэта не надта прыемна». Былы палітвязень — пра няўдалыя ўцёкі за мяжу

«Калі чуеш свіст куляў над галавой, гэта не надта прыемна». Былы палітвязень — пра няўдалыя ўцёкі за мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандыст Бягун, які ваюе на баку Расіі, узяў сабе пазыўны «Шпіц»9

Братоў Менендэсаў, якія забілі сваіх бацькоў і зноў праславіліся дзякуючы серыялу, могуць вызваліць

Боўл з кускусам, яйкамі і гароднінай на сняданак

У Грузіі праходзяць парламенцкія выбары, ад якіх залежыць еўрапейская будучыня краіны15

КДБ уключыў 20 палітолагаў у спіс «тэрарыстаў»2

Што не так з пірожным «Карзіначка»? Доктарка расказала, што катэгарычна нельга есці цяжарным6

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад і адрасы мерапрыемстваў па ўсім свеце2

Ізраіль нанёс авіяўдары па Іране ў адказ на ракетную атаку Тэгерана ў пачатку кастрычніка. Што вядома11

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі чуеш свіст куляў над галавой, гэта не надта прыемна». Былы палітвязень — пра няўдалыя ўцёкі за мяжу

«Калі чуеш свіст куляў над галавой, гэта не надта прыемна». Былы палітвязень — пра няўдалыя ўцёкі за мяжу

Галоўнае
Усе навіны →