Расія спыніла дзеянне пагаднення з Японіяй аб палегчаным наведванні Курыльскіх астравоў японскімі грамадзянамі — былымі жыхарамі астравоў, і членамі іх сем'яў. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін, паведамляе Інтэрфакс.
МЗС Расіі даручана паведаміць японскаму боку пра прынятае рашэнне.
Пагадненне аб палегчаным наведванні Курыльскіх астравоў для былых японскіх жыхароў гэтых тэрыторый было падпісана яшчэ за часамі Барыса Ельцына, у 1999 годзе.
Каментары