Прэм'ер-міністарка Фінляндыі Сана Марын здала тэст на наркотыкі, і вынік яго аказаўся адмоўным. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Фінляндыі. Здаць тэст яе заклікалі пасля таго, як у сацыяльных сетках з'явілася відэа з вечарынкі, на якой прэм'ерка спявала і танцавала разам з фінскімі знакамітасцямі.
Марын заявіла, што падчас свята яна піла толькі лёгкія алкагольныя напоі, але не ўжывала наркотыкаў і не бачыла, што гэта робяць іншыя. Яна выказала шкадаванне з-за таго, што гэта відэа з'явілася ў публічнай прасторы, але заявіла, што не лічыць патрэбным мяняць свае паводзіны, бо займалася «законнымі рэчамі».
Адзначаецца, што Марын аплаціла правядзенне даследавання сама, з уласнай кішэні.
Каментары