Жыхары акупаваных Севастопаля і Херсона паведамляюць пра гукі выбухаў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя паблікі і розныя СМІ, «губернатар» Севастопаля Міхаіл Разважаеў паведаміў, што на вялікай вышыні збіты беспілотнік.
Апошнія некалькі дзён з Севастопаля перыядычна паведамляюць пра выбухі, аднак афіцыйна іх падрабязна каментаваць не хочуць, паведамляючы толькі, што працуе СПА.
Аднак 22 жніўня акупацыйныя ўлады Севастопаля пачалі праверку бамбасховішчаў пасля серыі выбухаў, нягледзячы на запэўніванні ў надзейнасці СПА.
Каментары