У Чарнагорыі адправілі ў адстаўку ўрад Дрытана Абазавіча. Ён быў ва ўладзе ўсяго тры месяцы. У віну ўраду паставілі тое, што ён займаўся ўрэгуляваннем рэлігійных супярэчнасцяў замест таго, каб засяродзіцца на пытаннях інтэграцыі ў Еўрасаюз. Пасля дэбатаў за адстаўку ўрада прагаласавалі 50 дэпутатаў з 81.
На пачатку жніўня Абазавіч падпісаў пагадненне з Сербскай праваслаўнай царквой і яе патрыярхам Парфірыем. Дакумент сярод іншага пацвярджаў права ўласнасці Царквы на нерухомасць у Чарнагорыі.
На думку ініцыятараў адстаўкі ўрада, каманда прэм'ер-міністра Абазавіча абяцала дамагчыся прагрэсу ў рэформах для ўступлення Чарнагорыі ў Еўрасаюз, але замест гэтага засяродзілася на адносінах з Царквой, тым самым нагнятаючы напружанасць у грамадстве.
Праваабарончыя групы і праеўрапейскія палітычныя партыі раскрытыкавалі пагадненне, заявіўшы, што яно дае СПЦ занадта шмат прывілеяў у параўнанні з іншымі рэлігійнымі супольнасцямі.
Дрытан Абазавіч узначаліў урад Чарнагорыі ў красавіку 2022 года, пасля таго як быў абвешчаны вотум недаверу папярэдняму Кабінету міністраў.
Пасля выхаду з дзяржаўнага саюза з Сербіяй у 2006 годзе ў Чарнагорыі працягваюць існаваць рознагалоссі паміж тымі, хто ідэнтыфікуе сябе як чарнагорцаў, і тымі, хто выступаў супраць незалежнасці краіны.
Чарнагорыя ўваходзіць у НАТА з 2017 года і з'яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. А Сербія спрабуе ўзмацніць свой уплыў у краіне, выкарыстоўваючы ў тым ліку Сербскую праваслаўную царкву, якая лічыцца самай магутнай рэлігійнай супольнасцю ў Чарнагорыі.
Прэм'ер Дрытан Абазавіч — этнічны албанец, гэтая супольнасць у Чарнагорыі складае каля 5% насельніцтва. Яму ўсяго 36 гадоў, і ён быў адным з наймаладзейшых кіраўнікоў краін і ўрадаў ва ўсім свеце. На пару месяцаў маладзейшымі за Абазавіча былі толькі прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч Фонт і старшыня Вярхоўнай палітычнай рады Емена Махдзі Аль-Машат.
Гэтым летам у Еўропе аб складанні сваіх паўнамоцтваў абвясцілі ўжо чатыры прэм'ер-міністры: у Італіі — Марыё Драгі, у Вялікабрытаніі — Борыс Джонсан, у Балгарыі — Кірыл Пяткоў, у Эстоніі — Кая Калас. Чарнагорскі ўрад стаў пятым.
-
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
-
ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны
-
З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай
Каментары
о, божухна. навошта яна гэта рабіла? навошта яна вышчыпвала бровы? гэта ж балюча. зато красіва
нядаўна там нейкі чэл нейкіх чэлаў пастраляў... "Мужчина открыл огонь по прохожим и полицейским, когда последние попытались усмирить его около Дома правительства."
неспакойна і на том этам маленькам клачкэ зямлі
- он тупой.
- в смысле? как можно судить об интеллекте человека только по его внешнему виду?
- можно
а! поняла - он ревнует.