Меркаванні2020

«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным». Беларусам варта зразумець, што незалежнасць азначае вайну, кажа Стралкоў

Былы міністр абароны так званай «ДНР» Ігар Стралкоў-Гіркін, які цяпер крытыкуе расійскія ўлады за нерашучасць і непісьменнасць вайсковых дзеянняў, прагназуе паступовае павелічэнне лініі фронту. Беларусь, паводле яго меркавання, таксама апынецца на лініі фронту, а калі беларусы захочуць сапраўднай незалежнасці ад Расіі, то «будзе як ва Украіне».

«Я думаю, што фронт будзе паступова даўжэць па меры таго, як у «паважаных кіеўскіх партнёраў» будзе нарастаць іх сіла і колькасць войскаў. Паступова фронт ад Харкаўскай вобласці працягнецца да мяжы з Беларуссю. Другі фронт будзе ў нас, верагодна, — Прыднястроўе. Трэці фронт — гэта Беларусь», — сказаў Стралкоў-Гіркін падчас аднаго са стрымаў.

Паводле яго меркавання, Лукашэнка не зможа манеўраваць у гэтым пытанні.

«Як бы Лукашэнка задам ні круціў сваім адседжаным, рана ці позна «партнёры» залезуць і ў Беларусь. А ўжо калі яны пабʼюць, ці прынамсі пацясняць Расійскую Федэрацыю, то тады можна не сумнявацца, што спачатку туды пойдзе батальён імя Каліноўскага», — прадракае Стралкоў-Гіркін.

Ён распавёў, што Дзмітрый Яраш напісаў артыкул пра тое, што Беларусь трэба вызваліць.

«Ён [артыкул] пра тое, што Беларусь дала сваю тэрыторыю Расіі для ўварвання ва Украіну, таму Украіна мае поўнае маральнае права [уступіць у Беларусь]… Так яно і будзе, можна не сумнявацца. Варта рускім прайграць — неадкладна».

Суразмоўца Гіркіна выказаў думку, што беларусам удасца захаваць сваю незалежнасць толькі са зброяй у руках.

«Беларусам варта зразумець простую рэч, што незалежнасць азначае вайну. Вельмі рэдка неяк па-іншаму. Калі яны выбралі незалежнасць ці будуць настойваць на незалежнасці, то ўрэшце, гэта прывядзе да таго, як на Украіне, так ці інакш», — пагражае ён.

Стралкоў цалкам падтрымаў гэта меркаванне.

Многія эксперты мяркуюць, што правальная вайна з Украінай ужо аслабіла і будзе працягваць аслабляць Расію. Масква выйдзе з яе слабейшай і ў палітычным плане, і ў вайсковым плане. Рэфлексіі расійскіх шавіністаў як Стралкоў адлюстроўваюць адчуванне, што Расія вымушаная будзе адступіць. 

Стралкоў-Гіркін: Праціўнік абараняецца пісьменна, упарта і валодае становішчам

«Фанерны маршал не скажа, што абгадзіўся, таму заявіў пра нібыта паспяховы першы этап спецаперацыі». Расійскія «ястрабы» сабачацца паміж сабой

Каментары20

  • Склады с оружием
    01.08.2022
    Народ будет знать что делать.
  • полк
    01.08.2022
    Да Гіркіна трэба ставіцца як да тэрарыста, але ён (як супрацоўнік гру), сваімі выказваннямі фактычна транслюе меркаванне ястрабаў-рашыстаў-шавіністаў. Думаю, што пасля 24/02 такога ж меркавання шмат хто прытрымліваецца ў атачэнні хла. Таму беларусам сапраўды варта рыхтавацца бараніць незалежнасць нашай Радзімы са зброяй у руках ад рашыстаў і такіх тэрарыстаў як гіркін.
  • стоп лукашизм
    01.08.2022
    сейчас набегут разные лукашисты (в лице антисвет и тд) и начнут повторять свою лукашицкую мантру - мол режим ни в чем не виноват, а во всех грехах виноват офис и Светла лично.

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Пажар на папулярным гарналыжным курорце ў Турцыі: ужо 76 загінулых

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае1

Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»12

«Ускрылася кансерва: Ілан Маск — тыповы БЧБшнік!» Найлепшыя мемы пра інаўгурацыю Трампа ад беларусаў і іншых4

Ізраіль прапанаваў перадаць Украіне расійскую зброю, захопленую ў «Хезбалы» ў Ліване1

У Лепелі за «экстрэмізм» судзілі жанчыну, якая служыць у войску2

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце11

«Карабель ганьбы». Адзіны авіяносец Пуціна не могуць адрамантаваць трэці год запар3

У Мінску хутка з'явяцца вуліцы Грамыкі і Бацькі Міная9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам2

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →