Украіну з тэрыторыі Беларусі абстралялі «Іскандэрамі». Усяго расіяне білі з трох напрамкаў
Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў прэс-сакратар камандавання Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат.
Па яго словах, расіяне выпусцілі «Калібры» з акваторыі Чорнага мора, «Іскандэры» з раёна аэрадрома «Зябраўка» Гомельскай вобласці Беларусі і ракеты Х-22 з далёкіх бамбардзіроўшчыкаў Ту-22М3, якія базуюцца на аэрадроме «Шайкоўка» ў Расіі.
Усяго было выпушчана каля 20 ракет.
Ігнат адзначыў, што з-за цяжкасці паражэння падобных паветраных цэляў, СПА не ўдалося збіць усе ракеты.
Па папярэдняй інфармацыі, у Мікалаеве ў выніку абстрэлу пацярпеў будынак школы, у Вышгарадскім раёне Кіеўшчыны пацярпелых і ахвяр няма. Наконт пападанняў у Чарнігаўскай вобласці падрабязнасцей пакуль няма.
Каментары