Меркаванні44

Настасся Касцюгова: У найлепшых месцах заўсёды думка «крута было б зрабіць так у Беларусі», але ніколі — «крута было б застацца тут жыць»

Настасся Касцюгова, менеджарка стратэгічнай камунікацыі Офіса Ціханоўскай і дачка палітзняволенай паліталагіні Валерыі Касцюговай, падзялілася ў інстаграме думкамі, чаму, хоць за два апошнія гады яна шмат дзе ў свеце пабывала і там насамрэч шмат чаго лепшага, чым у Беларусі, яе ўсё ж вельмі цягне на радзіму. 

Мне здаецца, мы сталі радзей гэта казаць, можа быць, гэта ўжо не так відавочна, але я хачу дадому. За апошнія два гады вымушанай эміграцыі і працы, у якую я ўлезла, я бачыла больш краін, чым за ўсё папярэдняе жыццё. І ведаеце што? Я хачу дадому.

Не, дадому не таму, што мне дрэнна, я не магу нідзе прыжыцца і хачу да мамы. Я хутка адаптуюся да любых умоў, а да мамы мне хочацца па зусім іншых прычынах: яна ў турме і я не бачыла яе больш за год.

Я разумею, што я бачыла шмат краін, дзе лепшая архітэктура, лепшая інфраструктура, лепшы прынцып падаткаабкладання, лепшая ежа, лепшае што заўгодна яшчэ (я не кажу ўжо пра такі базіс, як правы чалавека і дэмакратыя, таму што гэта павінна быць нашым базавым патрабаваннем да краіны, а не падарункам лёсу).

Так, я бачыла краіны, дзе нешта ці нават шмат чаго лепшае, чым у нас. І мая думка кожны раз была «крута было б зрабіць так у Беларусі», але ніколі — «крута было б застацца тут жыць».

Ведаеце, я ўвесь гэты час спрабую зразумець, у чым жа для мяне крыецца гэта адчуванне краіны, у якую хочацца вярнуцца. Спачатку я думала, можа, атмасфера? Яна была знішчаная. Можа, сябры? Але большая частка маіх сяброў ужо не ў Беларусі. Тады, можа быць, месцы, з якімі звязаныя ўспаміны? Але іх становіцца ўсё менш: нешта зачыняецца, нешта забудоўваецца або зносіцца, нешта проста губляе значэнне.

Я разумею, што я вярнуся зусім у іншую краіну, не тую, з якой я з'язджала. Дык куды ж я хачу вярнуцца і чаму? Ды і што такое наогул «дадому»?

Як ні круці, Беларусь — гэта людзі і іх супольнасць.

Яны могуць лаяцца адзін з адным пра што заўгодна, але ў бядзе заўсёды прапануюць дапамогу нават тым, з кім яшчэ раніцай спрачаліся да сліны з рота. Стануць побач і з дзіўнай аднадушнасцю напхаюць любому, хто прыйдзе з боку расказаць ім, як жыць. А потым працягнуць з прыхільнасцю высвятляць адзін у аднаго, як правільна быць беларусам.

Беларусь — гэта людзі і іх таленты.

Я ўяўляю, як кожны з вас атрымлівае сваю свабоду і праходзіць свой шлях — і сама сабе зайздрошчу, таму што буду жыць у краіне, дзе ў кожнага з вас атрымаецца. І колькі мастацтва, бізнэсаў, архітэктурных праектаў, тэхналогій, шоу, законаў, палітычных праграм, ініцыятыў, прыгожых двароў, турыстычных месцаў нарэшце стануць рэальнасцю.

Беларусь — гэта людзі і іх вопыт, які неверагодна каштоўны.

Мы ўсе плацім вялікую цану за Новую Беларусь, але, як учора пісаў Мікіта Мелказёраў — гэта значыць, мы становімся мацнейшымі. А людзей, якія прайшлі праз такое, цяжка будзе спыніць на шляху да шчасця. Мы не выбіраем выпрабаванні, з якім сутыкаемся на гэтым шляху, але выбіраем, кім мы ў працэсе становімся.

Беларусь — гэта людзі, якіх, калі сабраць у адным месцы і не перашкаджаць развівацца, зробяць такую краіну, што ў нас ужо не будуць на нешта добрае казаць «як у Еўропе», гэта ў Еўропе будуць казаць «як у Беларусі».

Я хачу дадому, таму што ў кожнай краіне, у якой я была за гэтыя два гады, я бачыла адно:

нам усім выпала вельмі няпростая, але гістарычная магчымасць стварыць лепшую краіну на зямлі.

Каментары4

  • Я плачу
    15.07.2022
    Очень трогательно, правда. Только пока Россия под боком, этого не произойдёт.
  • некрасов
    16.07.2022
    Жаль только — жить в эту пору прекраснуюУж не придется — ни мне, ни тебе.
  • Максим Дизайнер
    17.07.2022
    Хамон с Мадейрой под шум прибоя в горло не лезут, как о родине подумаю. "Там на самом деле много, чего лучше", но "тянет на родину". Лицемерию провинциалов нет предела. И это, ногти надо красить хотя бы для заглавного фото, раз в неделю в Инсте, курильщица. Там за кадром еще второй батл красного сухача на подходе.

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →