Вайна44

Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?

Учора стала вядома, што шасцёра каліноўцаў не вярнуліся з баявога задання. Сярод іх — Ян Дзюрбейка, відэа з якім апублікаваў адзін з расійскіх тэлеграм-каналаў.

Фота: сацсеткі

Хлопец нарадзіўся ў 1996 годзе ў пасёлку Лясны, які знаходзіцца каля Бараўлянаў. Вучыўся ў бараўлянскай школе, а пасля паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага абсталявання». Падчас вучобы падпрацоўваў у KFC, а апошнім месцам працы хлопца стаў Мінскі механічны завод імя Вавілава — гэта аптычны завод, які ўваходзіць у структуру БелОМА.

У інтэрв'ю радыё «Унэт» хлопец прызнаваўся, што Лукашэнку не любіў з маладосці, але да 2020 года Ян не ўдзельнічаў у пратэстах. У 2020 ён уключыўся ў рух за змены ў краіне.

Фота: сацсеткі

Яна затрымалі на Дзяды, 1 лістапада 2020 года, асудзілі на 15 сутак і завялі супраць яго крымінальную справу. І ўжо 29 лістапада, пасля ператрусу і ўгавораў маці, ён выехаў з Беларусі ва Украіну і жыў у Кіеве. Працаваў ахоўнікам і маляром.

Па яго словах, пачатак вайны стаў для яго шокам — пасярод ночы пазваніла маці і сказала: «У вас пачалася вайна!» Спачатку хлопец вагаўся, але вырашыў, што застанецца бараніць Украіну, і 28 лютага запісаўся ў тэрабарону.

«Для мяне матывацыя досыць простая, — казаў Ян украінскаму 24-му каналу. — Мала таго, што я застаўся без радзімы, дык цяпер вораг руйнуе і новы дом. Расія руйнуе Украіну. Цяпер пачалася вайна, і мне зразумела, што беларусы далучацца да вайны ва Украіне супраць расійскай агрэсіі. У мяне засталіся знаёмыя ў Беларусі. Ваяваць супраць Украіны з іх ніхто не хоча. Наколькі мне вядома, у беларускай арміі нізкі маральны дух і ў іх няма ніякага жадання ехаць ва Украіну на вайну».

Фота: 24tv.ua

«Бараніць свой дом — гэта святы абавязак кожнага, — казаў ён Радыё «Унэт». — Таму тым, хто прыйшоў сюды з боем, я дам бой. Хацелася б, каб вайна скончылася як мага раней, але я гатовы да зацяжнога канфлікту. Хачу вярнуцца на айчыну і спадзяваюся, што, калі вайна скончыцца, гэта ўдасца».

У відэа з палону Ян выглядае здаровым фізічна і трымаецца годна. Ён кажа відавочна загадзя падрыхтаваны тэкст пра тое, што «спецслужбы Захаду і Украіны шантажуюць беларусаў замежжа выдачай у Беларусь, каб яны ішлі ваяваць у Полк Каліноўскага».

З-пад Лісічанска не вярнуліся шэсць беларусаў-каліноўцаў. Апошнім паведамленнем было: «На нас едзе танк. Адпрацаваў па ім»

Каментары4

  • Кажан
    06.07.2022
    Пад аўтаматам можна казаць, што заўгодна. Ня трэба асуджаць чалавека, які абраў жыцьцё.
  • Р18_19
    06.07.2022
    Слава героям супраціва! Свабода або сьмерць!
  • Старобелорусъ
    06.07.2022
    Трымаи се, Ян. Бережы себіе. Усе хто зараз там сопраудные героі.

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію5

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам3

«Го абмен!» На змену бонсцікам прыйшло новае шаленства калекцыянавання3

«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць5

Краіны Захаду падпісалі сусветную дамову аб штучным інтэлекце2

Раптоўна памёр 34-гадовы беларускі рэпер Эміа Афішл6

Кейт Мідлтан завяршыла хіміятэрапію2

Вялікія Аўцюкі на Палессі пацярпелі ад моцнага пажару1

Германія аднаўляе кантроль на ўсіх сухапутных межах з-за мігрантаў5

Стала вядома, колькі каштуе стварэнне беларускага ютуба5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію5

Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію

Галоўнае
Усе навіны →