«Знаходзіцца на разбітых пазіцыях не мае сэнсу: расце колькасць загінулых», — растлумачыў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
Горад на працягу 4 месяцаў амаль штодня абстрэльваюць, інфраструктура цалкам знішчаная, пашкоджаныя або разбураныя 90% дамоў.
Севераданецк і Лісічанск — апошнія буйныя гарады пад кантролем украінцаў у Луганскай вобласці. Утрыманне іх мае важны аспект у абароне Данбаса.
Тым часам атрады «ЛНР» увайшлі на паўднёвую ўскраіну Лісічанска, паведаміла «РІА Навіны» са спасылкай на «крыніцу, блізкую да камандавання народнай міліцыі «ЛНР». Паведамляецца, што атрады гэтай «народнай міліцыі» дайшлі да паўднёвай ускраіны Лісічанска і вядуць там баі.
Па словах крыніцы, гаворка ідзе аб раёне завода гуматэхнічных вырабаў. Там ідзе бой, украінскія вайскоўцы абстрэльваюць праціўніка з мінамётаў.
Кіраўнік Луганскай абласной адміністрацыі Сяргей Гайдай у ранішняй справаздачы паведамляе, што дыверсійна-разведвальныя групы праціўніка пранікалі на ўскраіны Лісічанска, але «былі выцесненыя».
Каментары