Беларуская Бастылія. Галівудскі рэжысёр стварыў мазаіку з фатаграфій беларускіх палітвязняў
Для сваёй працы ён выкарыстаў фотаздымкі 1204 палітвязняў.
Такім чынам кінарэжысёр Эрні Барбараш падтрымаў усіх, хто знаходзіцца за кратамі ў Беларусі, у абвешчаны праваабаронцамі Дзень салідарнасці з палітвязнямі.
‒ У гонар Дня палітвязня ў Беларусі я стварыў вобраз пад назвай «Беларуская Бастылія» ‒ мазаіку «Узяцце Бастыліі» Жана-П'ера Увеля, складзеную з фатаграфій 1204 палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, ‒ напісаў Эрні Барбараш.
Праваабаронцы аб'явілі 21 мая Днём палітвязня ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень год таму ў Шклоўскай калоніі №17 пры невядомых абставінах загінуў палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.
Каментары