«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Нашанівец Андрэй Скурко піша за кратамі цудоўныя дзіцячыя вершы, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Гэтым разам — верш «Пікнік». Глядзіце і слухайце разам з дзецьмі!
Вершы за кратамі Андрэй Скурко піша для свайго маленькага сына Тамашыка.
Аўдыёкніга «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» умесціць 55 яго твораў.
Каментары