«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску
Мінскія органы ўнутраных спраў справаздачыліся аб чарговым разгроме кватэры палітыка і салдата Вадзіма Пракоп'ева. Усё гэта суправадзілі відэа ў стылі «да» і «пасля». Пракоп'еў пракаментаваў.
У кватэры сілавікі пабілі шкло, загадзілі ўнітаз, разламалі мэблю, адарвалі выцяжку…
«Калі з'язджаў, я пакінуў у сваёй кватэры, на вуліцы Мельнікайтэ, калонкі на дыстанцыйным кіраванні, паставіў іх ля вокнаў і ўключаў «Перамен» на ўсю гучнасць, — расказвае Пракоп'еў. —
Кватэру гэтую я хацеў прадаць, але на гэта дзеянне ў кадастры наклалі забарону, бо я, паводле іх версіі, «тэрарыст».
Апроч іншага, праз знаёмых па сувораўскай вучэльні мне перадавалі цалкам канкрэтныя «прывітанні» ад ГУБАЗіКа.
У жніўні 2021-га кватэру разнёс КДБ. Я падумаў: ну ладна — адрамантую і хоць здам яе.
Наняў будаўнікоў праз інтэрнэт, каб адрамантаваць. І вось, яшчэ да канца рамонту карная брыгада ўварвалася і разграміла кватэру ў другі раз.
Рабочым заявілі, што ўласнік — тэрарыст. Рабілі ўсё ў лепшых традыцыях гэтых «джэнтэльменаў» — не змылі за сабой у туалеце.
Але калі мы вернем сабе ўладу ў Мінску, выканаўцы і камандзіры гэтых байцоў могуць не хвалявацца — я камунальнымі помстамі не займаюся, вашы кватэры застануцца цэлымі і будуць чакаць гаспадароў», — сказаў Пракоп'еў.
Да 2020-га Пракоп'еў быў вядомы ў Беларусі як упраўляючы шэрагу бізнэсаў. Перадвыбарчыя падзеі і наступныя рэпрэсіі зрабілі з Пракоп'ева палітыка, а цяпер ён займаецца арганізацыяй узброенага фарміравання беларусаў (полк «Пагоня») у шэрагах украінскага замежнага легіёна.
Сам Пракоп'еў па адукацыі — вайсковец. Касцяк злучэння складаюць беларускія афіцэры-адстаўнікі. Сябе ён цяпер называе салдатам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары