У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 красавіка асудзілі працаўніц крамы «Востраў чысціні» Вікторыю Ганчарову і Вольгу Маліноўскую. Іх абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці), піша «Вясна».
Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік. Вікторыі яна прызначыла 2 гады «хатняй хіміі», а Вользе — 1,5 гады «хатняй хіміі». Жанчыны былі вызваленыя ў залі суда. Пад вартай яны ўтрымліваліся пяць месяцаў.
Вікторыю і Вольгу затрымалі 22 лістапада мінулага году за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Затрыманне адбылося проста на працы — у краме бытавой хіміі «Остров чистоты» ў Лошыцы.
Увечары тады Вольгу адпусцілі, а Вікторыю адразу змясцілі ў ізалятар. Але на наступны дзень была затрыманая і Вольга. Да суда яны знаходзіліся пад вартай.
Каментары