У Кіеве пераймянуюць 279 аб'ектаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю
У Кіеве збіраюцца перайменаваць 279 гарадскіх аб'ектаў (вуліц, завулкаў, алеяў, праспектаў, станцый метро і г. д.), назвы якіх звязаныя з Расіяй ці Беларуссю. Пра гэта паведаміў намеснік мэра горада Уладзімір Бандарэнка.
Па словах Бандарэнкі, у спісе на перайменаванне апынуліся ў асноўным вуліцы, чые назвы паходзяць ад расійскіх ці беларускіх гарадоў. Але ёсць таксама аб'екты, названыя ў гонар пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.
Да 1 мая ў адміністрацыі будуць збіраць прапановы па перайменаванні ад гараджан. А новыя назвы выберуць пры дапамозе галасавання.
Уладзімір Бандарэнка таксама адзначыў, што трэба
«назаўжды пазбавіцца ад тапонімаў, звязаных з краінай-агрэсарам і яе сатэлітам, а таксама завяршыць працэс дэрусіфікацыі ў сталіцы».
Каментары