Культура

Топ-3 мястэчак Гомельшчыны. Рэйтынг ад Ягора Марціновіча

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы», а цяпер палітвязень Ягор Марціновіч шмат ездзіў па Беларусі. Адно з такіх падарожжаў было па Гомельшчыне. Ягор аб'ехаў яе практычна ўсю — ад Кармы да Жыткавічаў. І вось месцы, якія ўразілі там найбольш.

Ягор не браў да ўвагі буйныя гарады — склаў топ з меншых. Свае пуцявыя нататкі нашанівец публікаваў у Фэйсбуку. Прыводзім іх.

«Скажу шчыра, што чакаў ад падарожжа менш пазітыўных уражанняў, — пісаў галоўны рэдактар. — Але аказалася, што і тут вельмі шмат запамінальных месцаў.

1. Чачэрск

Якая там ратуша! На здымках не адразу звяртаеш увагу, што ў яе драўляныя вежы. Калі-небудзь зноў заеду паглядзець на гэты незвычайны мікс стыляў.

Ратуша з Чачэрску. Фота: Wikipedia / Уладзімір Сарокін

Таксама тут ёсць незвычайная царква на круглай плошчы. У яе нейкія дзіўныя прапорцыі, па-мойму, архітэктар адышоў ад усіх канонаў. Але ад гэтага яна робіцца яшчэ больш запамінальнай.

Спаса-Прэабражэнская царква. Фота: Holiday.by

2. Хойнікі + Барысаўшчына

Адрозненне гэтых краёў ад Заходняй Беларусі, пра якое я раней не задумваўся: на Гомельшчыне абсалютная большасць архітэктурных аб’ектаў пабудаваная пасля далучэння земляў да Расійскай імперыі новымі гаспадарамі. У выніку выглядае ўсё іначай.

У Хойніках ёсць прыгожая блакітная сядзіба пачатку XX стагоддзя, цяпер у ёй краязнаўчы музей. Існаванне любой бюджэтнай арганізацыі ў помніку архітэктуры — гэта пазітыўны фактар у нашых умовах, прынамсі нейкія грошы будуць ісці, таму будынак не павінен разваліцца.

Хойніцкі краязнаўчы музей. Фота: сацсеткі музея

Барысаўшчына — гэта гіганцкая воданапорная вежа, асноўнае, што засталося ад сядзібы. Пяць паверхаў! Кажуць, у брэжнеўскія часы ў яе засялілі людзей.

Сядзіба Ястржэмбскіх, Барысаўшчына. Фота: Старонка ў Фэйсбуку Ягора Марціновіча

3. Юравічы

Тут я ўжо ў трэці-чацвёрты раз, але мястэчка надзвычай мілае. Праўда, як на мой густ, то ў Юравічах адначасова развіваюцца дзве тэндэнцыі. Гара, на якой знайшліся першыя сляды чалавека, становіцца ўсё больш турыстычнай — зручныя лесвіцы, музей у гары, нейкія вігвамы паставілі нават.

Месца першабытнай стаянкі. Фота: yandex.by

А вось праваслаўны манастыр на месцы езуіцкага калегіума… Я амаль ніколі не крытыкую рэстаўрацыю, але гэта рэальна трындзец. Заляпіць цагляную сцяну слоем цэменту шмат мазгоў не трэба, але выглядае выродліва. Юравічы пяць гадоў таму — прыгажасць, а праз пяць гадоў, думаю, з’явіцца сайдынг. Шклапакеты ўжо ёсць, калі што».

Юравіцкі манастыр. Фота: фэйсбук Ягора Марціновіча

***

Падарожнічайце па Беларусі і дзяліцеся сваімі ўражаннямі з Ягорам у лістах!

Пісаць палітзняволеным нашаніўцам можна па адрасе: СТ-4, Магілёў, вул. Крупскай, 99А, 212011,

Марціновічу Ягору Аляксандравічу,

Скурко Андрэю Генадзевічу.

Каментары

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →