Ці можна трактаваць пастанову аб абмежаванні ўезду машын з ЕС у Беларусь як забарону на транзіт грузаў? Адказ — не
Беларусь уводзіць контрсанкцыіі супраць перавозчыкаў на еўрапейскіх нумарах з 16 красавіка і «уводзіць забарону на перасоўванне праз мытную граніцу ЕЭАС». Але ў паведамленні пра пастанову гаворыцца, што ў ёй ёсць выключэнні: «выключэнне складае іх рух праз вызначаныя пункты пропуску ў спецыяльна вызначаных месцах для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі».
У перакладзе на чалавечую мову гэта азначае наступнае: Беларусь ўводзіць «санкцыі» па форме, але па змесце хоча застацца хабам для перавалкі грузаў. Проста машыны на еўрапейскіх нумарах будуць заязджаць у «спецыяльна вызначаныя месцы», дзе груз будзе перачэплівацца на іншы цягач на беларускіх нумарах, і ехаць далей у Расію.
БЕЛТА пра гэта і піша:
«Апроч гэтага, вызначаны пералік месцаў, у якія могуць кіравацца зарэгістраваныя ў ЕС аўтатранспартныя сродкі для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі з бліжэйшых пунктаў пропуску. Таксама Мытны камітэта па ўзгадненні з Мінтрансам будзе вызначаць іншыя такія месцы».
Як мяркуюць удзельнікі рынку, транзіт грузаў праз Беларусь захаваецца, але заробяць на ім збольшага тыя, хто валодае «вызначанымі месцамі для ажыццяўлення грузавых аперацый і перачэпкі».
Каментары