Еўрасаюз стварыў супольны механізм для закупкі газу, каб пазбавіцца залежнасці ад імпарту з Расіі
Еўрапейская камісія абвясціла, што ўсе краіны Еўрасаюза стварылі Платформу для супольнай закупкі газу, звадкаванага прыроднага газу і вадароду. Першае віртуальнае пасяджэнне Платформы з удзелам усіх 27 краін ЕС адбылося 7 красавіка, піша Радыё Свабода.
Мэта гэтага кроку — пазбавіцца залежнасці ад расійскага газу. Платформа будзе добраахвотным каардынацыйным механізмам, які дазволіць купляць прыродны газ і вадарод для патрэбаў Еўрасаюза, «выкарыстоўваючы калектыўную палітычную і рынкавую вагу ЕС», гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўракамісіі.
Платформа мае дапамагчы «гарантаваць бяспеку паставак, у прыватнасці своечасовае запаўненне газавых сховішчаў перад наступнай зімой», а таксама забяспечыць аптымальнае выкарыстанне цяперашняй газавай інфраструктуры ЕС.
Каментары