Грамадства

Пакуль віцебскі актывіст адбываў 20-сутачны арышт, міліцыянты прадалі яго тэлефон

Актывіст Барыс Хамайда быў затрыманы ў Віцебску 15 сакавіка. Учора ён выйшаў на волю пасля 20-сутачнага арышту. Затрымалі яго на месцы, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускую літаратуру, а асудзілі за «несанкцыянаванае пікетаванне», піша »Віцебская вясна».

«Я стаяў на звычайным месцы, пад’ехаў падпалкоўнік міліцэйскі, прозвішча я ў яго не спытаў. Ён пачаў разглядаць, з чым я стаю. Убачыў кніжкі, столік, а ў мяне там ужо некалькі гадоў як была начэпленая жоўта-блакітная стужка. Дагэтуль нікому справы не было, і раптам ён заўважыў. І кажа: «Я вас прашу, здыміце гэтую стужку!» Я адмовіўся, сказаўшы, што ў гэты момант ва Украіне пад абстрэламі гінуць дзеці, жанчыны, ідзе захопніцкая вайна, і таму нічога здымаць не буду».

Барыса затрымалі, калі ён збіраўся ўжо сыходзіць. У РУУСе ў заплечніку актывіста знайшлі БЧБ-стужку, а таксама дзве нашыўкі з украінскай сімволікай. У выніку ў пратаколе па арт. 24.23 КаАП міліцыянты напісалі, што Барыс пікетаваў дзвюма стужкамі: бела-чырвона-белай і блакітна-жоўтай.

На наступны дзень віцебская суддзя Алена Цыганкова арыштавала Барыса на 20 сутак.

Падчас арышту Барыс сядзеў з беларусамі, якія выказаліся супраць вайны ва Украіне:

«Па маіх падліках, у ізалятары ў адзін час са мной за «палітыку» сядзелі яшчэ 9 чалавек. Прозвішчы я называць не буду, згадаю хіба некалькі прыкладаў.

Сядзелі там двое жыхароў Мінска, якія прыехалі ў Полацк, каб паглядзець горад. А тут пачалася вайна, і яны выйшлі да гатэля «Дзвіна» з плакатам «Не — вайне», ім далі па 30 сутак.

Сядзеў разам з расонскім хлопцам, яму, як і мне, прысудзілі 20 сутак — за тое, што напісаў зварот у райвыканкам супраць вайны. Яшчэ быў хлопец з Віцебска, які напісаў антываенны верш і размясціў у сацыяльных сетках. Яму прысудзілі 12, здаецца, сутак. З Наваполацка мужчыну асудзілі на 30 сутак за тое, што падчас рэферэндуму нібыта правёў пікет».

Пасля выхаду з ізалятара актывіста павезлі на прафілактычную гутарку і папярэдзілі, што калі яго затрымаюць у трэці раз па адміністрацыйным артыкуле, то распачнуць крымінальную справу. 

Кнопачны тэлефон, які суддзя пастанавіла вярнуць Барысу пасля арышту, міліцыянты прадалі за 15 рублёў яшчэ да яго вызвалення, а гэтыя грошы, па іх словах, пайшлі на аплату мінулых штрафаў.

Таксама Хамайда распавёў, што пакуль ён быў у ізалятары, міліцыянты без дазволу зарэгістравалі яго ў Telegram.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях13

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго13

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →