Свет

Пяцігадовы Раян, які праваліўся ў калодзеж у Марока, памёр. Аперацыя па яго ратаванні доўжылася некалькі дзён

Ратавальнікам і валанцёрам не ўдалося выратаваць жыццё пяцігадоваму хлопчыку Раяну, які праваліўся ў калодзеж у паўночным Марока. Група ратавальнікаў вечарам у суботу выйшла з выкапанага імі тунэлю з дзіцем на руках.

Бацькі Раяна. Фота: EPA

Гібель хлопчыка пацвердзіў кароль Марока Махамед VI.

Яшчэ пад зямлёй, калі ратавальнікі толькі дабраліся да Раяна, яго абследавалі медыцынскія спецыялісты. Смяротным для яго магло быць доўгае знаходжанне пад зямлёй або траўмы галавы, піша Бі-бі-сі.

Выратавальная аперацыя, ускладненая небяспекай сходу грунту і мноствам валуноў на шляху ў капальнікаў, працягвалася некалькі дзён. У пятніцу ўвечары брыгада ратавальнікаў і валанцёраў заявіла, што ёй застаецца прайсці тры метры, у суботу днём заставалася менш за метр.

Сумневы ў тым, ці жывое дзіця, суправаджалі ўсю аперацыю. За некалькі гадзін да выратавання ў калодзеж апусцілі кіслародную маску, ежу і ваду, але незразумела, ці змог Раян імі скарыстацца.

У суботу ўвечары мясцовае тэлебачанне прадэманстравала кадры, на якіх ратавальнікі выносілі з выкапанага імі тунэлю дзіця, загорнутае ў жоўтую коўдру.

Незадоўга да гэтага кіраўнік брыгады ратавальнікаў Абдэльхадзі Тамрані заявіў, што па кадрах спушчаных у калодзеж камер было незразумела, у якім стане пяцігадовы Раян — ён проста ляжаў на баку. «Спадзяюся, мы дастанем яго жывым», — сказаў Тамрані.

Аперацыя па выратаванні хлопчыка транслявалася ў прамым эфіры. За ёй сачыла ўся краіна.

Фота: EPA

Чытайце таксама:

У Марока спрабуюць выратаваць пяцігадовага хлопчыка, які праваліўся ў 32-метровы калодзеж

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →