Свет

У Марока трэція суткі спрабуюць выратаваць пяцігадовага хлопчыка, які праваліўся ў 32-метровы калодзеж

Пяцігадовы Раян гуляў каля калодзежа ў горадзе Тарту за сто кіламетраў ад паўночнай правінцыі Шэфшаўэн і выпадкова праваліўся ўнутр. Бацька Раяна распавёў мясцовым СМІ, што некалькі гадзін шукаў сына, пасля чаго зразумеў, што той упаў у калодзеж.

Фота: AFP

«Я малю Бога, каб ён выйшаў з гэтага калодзежа цэлым», — сказала мясцоваму тэлеканалу маці зніклага хлопчыка Васіма Харчыч.

Па паведамленнях ратавальнікаў, у чацвер ім удалося апусціць на дно калодзежа кісларод і ваду пры дапамозе вяроўкі, піша Бі-бі-сі.

«Мне ўдалося пагаварыць з дзіцем, я спытаў, ці чуе ён мяне. Ён адказаў. Я пачакаў каля хвіліны і ўбачыў, што ён скарыстаўся кіслародам», — распавёў мясцоваму СМІ валанцёр Чырвонага Крыжа і Паўмесяца Імад Фахмі.

Валанцёры таксама апусцілі на дно камеру, каб сачыць за хлопчыкам. Нягледзячы на падзенне з вялікай вышыні, на кадрах відэазапісу відаць, што хлопчык знаходзіцца ў прытомнасці, у яго ёсць нязначныя траўмы галавы.

Пры дапамозе пяці бульдозераў ратавальнікі выкапалі яму глыбінёй 19 метраў паралельна калодзежу. Затым яны пракапаюць тры метры па гарызанталі паміж ямай і калодзежам, каб дастаць дзіця.

Ратавальныя працы ўскладняе вузкая адтуліна калодзежа, каля 25 сантыметраў у дыяметры. На глыбіні больш 25 метраў гэтая адтуліна становіцца яшчэ вузейшай, таму папярэднія спробы дабрацца да дзіцяці былі беспаспяховыя.

На месцы здарэння дзяжураць дактары і верталёт, які даставіць хлопчыка ў найбліжэйшую бальніцу.

Тысячы людзей выказалі падтрымку хлопчыку ў сацсетках: хэштэг#SaveRayan на працягу некалькіх гадзін знаходзіцца ў топе трэндаў Твітара ў Марока.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →