Свет44

Украіна падала саюзнікам спіс цэляў, па якіх хацела б біць дальнабойнымі ракетамі

Украіна перадала ЗША і Вялікабрытаніі спіс цэляў на тэрыторыі Расеі, па якіх хацела б наносіць удары з дапамогай іхніх дальнабойных ракет. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на дасведчаныя крыніцы сярод еўрапейскіх дыпламатаў.

Сістэма ATACMS. Фота: South Korean Defense Ministry via Getty Images

У пералік уваходзяць камандныя цэнтры, склады паліва і ўзбраення, а таксама месцы засяроджвання жывой сілы.

Першапачаткова Кіеў запытваў дазвол на выкарыстанне амерыканскіх дальнабойных ракет ATACMS для атак на расійскія аэрадромы, але ў Пентагоне растлумачылі, што 90% самалётаў, якія РФ выкарыстоўвае для бамбаванняў украінскай тэрыторыі, знаходзяцца больш чым за 300 кіламетраў ад мяжы — за межамі радыусу дзеяння гэтых ракет.

Акрамя ATACMS, украінскія вайскоўцы таксама разлічваюць выкарыстоўваць брытанскія ракеты Storm Shadow і іх французскі аналаг SCALP.

Калі для брытанскіх уладаў патрабуецца ўзгадненне з ЗША на выкарыстанне падобных ракет, то Францыі такі дазвол не патрэбны, адзначыў французскі дыпламат у гутарцы з Reuters.

Каментары4

  • Клясыкі Белліту
    14.09.2024
    Ментаўскі бот Ацаб, не брашы, мы яшчэ пра хараство індустрыялізацыі з калектывізацыяй пісалі і шкоднасьць кулакоў!
  • Аххаха
    16.09.2024
    Клясыкі Белліту, падобна, далей за першыя тры словы каменты тут ніхто не чытае.
  • Imagine, All the People
    16.09.2024
    Бяруць ўдзел ў палітычных выбарах

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →