«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў
У адным месцы яна налічыла адразу 11 прыгожых грыбоў.
Жанчына выклала ў тыктоку відэа з паходу ў грыбы. Яна кажа, што ніколі не бачыла такой паляны баравікоў — 11 грыбоў у адным месцы. У лес яна хадзіла ў Лідскім раёне.
«Гэта бомба проста!» — захапляецца жанчына.
Ролік сабраў амаль 300 тысяч праглядаў. У каментарах некаторыя зайздросцяць такой знаходцы.
«Хто можа паказаць прыкладна такое мне ўжывую? Гатовы да 100 км ад Дзяржынска ў любы бок ехаць!» — піша мужчына.
«У мяне было 38 баравікоў, а чырвонагаловікаў 230. Я ледзь не ўпала, калі ўбачыла столькі, было ўсё чырвонае», — дзеліцца ў каментарах сваім паходам у лес іншая карыстальніца.
Яшчэ адзін мужчына дадае, што бачыў і ў чатыры разы большую паляну.
Хтосьці не верыць такой удачы.
Але сёлета год сапраўды выдаўся грыбным. Многія беларусы выносілі грыбы з лесу вёдрамі.
Нядаўна чарэнню баравікоў хвалілася жанчына ў Іўеўскім раёне Гродзеншчыны.
На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць
Жанчына знайшла чарэнь баравікоў і плача ад шчасця ВІДЭА
Грыбная поліўка — страва, што ратуе любы гарнір
Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?
«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі
Каментары
Багатая нашая Вайшнорыя на лясныя скарбы.
Вызваліцца толькі з-пад імпэрскае пяты Белоруссіі, зрабіць адзіную дзяржаўную вайшнорскую родную мову, старадаўні бела-сіне-белы нацыянальны сьцяг, скрадзены харошымі ухкімі, адміністрацыйны цэнтар ў Старадаўнюю Варуту, дзе каранаваўся Міндоўг і на такіх прыродным скарбах будзем топ-тры ў рэйтынгу эканомікі і шчасьць. А пакуль валачэм на сабе ўсход і поўдзень, баравікі не ратуюць.