Праваабаронцам «Гомельскай Вясны» жыхары Рагачова паведамілі, што ў школах горада апошнімі днямі ідзе масавая «адпрацоўка» настаўнікаў і вучняў міліцыянтамі.
У людзей правяраюць тэлефоны, шукаючы там «экстрэмісцкія» падпіскі і перапіскі з імі.
Мяркуецца, што масавыя міліцэйскія праверкі ў школах звязаныя з тым, што ў медыя з’явілася інфармацыя пра звальненне дырэктара школы № 4 Рагачова Аляксандра Лейкіна і суд над ім па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмізму».
Каментары