Усяго патроху

Беларускі дызайнер зрабіў сабе перасадку валасоў. ФОТЫ

Дызайнер адзення Апці Эзіеў з'ездзіў у Турцыю, каб зрабіць перасадку валасоў. Як выглядае аперацыя і колькі яна каштуе?

Пасля аперацыі. Фота з інстаграма дызайнера

«Шмат прычын, якія паўплывалі на выпадзенне валасаў на пярэдняй частцы галавы, — стрэсы, адносіны з людзьмі, сацыяльныя сеткі, неадэкватныя каментары, генетыка, вялікая колькасць тэстастэрону. Выхадам стала перасадка, паколькі іншыя варыянты не дапамагалі — ні мінаксідзіл (касметычны сродак для стымуляцыі росту валасоў — «НН»), ні сотні ўколаў у галаву з вітамінамі, ні харчаванне», — распавёў Апці ў інстаграме.

Так Эзіеў выглядаў раней

Перасадку мужчына рабіў у клініцы Стамбула. Уся аперацыя заняла дзевяць гадзін. За гэты час перасадзілі 4000 фалікулаў і зрабілі ніжэйшай лінію росту валасоў.

Валасяныя цыбуліны бралі з патыліцы. Перад гэтым зрабілі каля 15 уколаў анэстэзіі. Яшчэ столькі ж зрабілі ў пярэднюю частку галавы, перад тым як перасджваць фалікулы.

«З усяго часу трэба пацярпець толькі 5-10 хвілін падчас анэстэзіі», — кажа дызайнер.

Але боль вяртаецца пасля аперацыі — першыя пяць гадзін яго складана пераносіць.

Вынікам Эзіеў застаўся задаволены.

«П’ю антыбіётыкі, не нашу больш кепкі, капюшоны, не карыстаюся ручнікамі. Месяцы тры-чатыры буду хадзіць лысы, пасля валасы пачнуць адрастаць. Застануцца моцныя цыбуліны, слабыя выпадуць. І давядзецца спаць на спіне».

Агулам аперацыя плюс пералёты і пражыванне ў Стамбуле яму абышліся ў $4000.

Хэйтэрам дызайнер адказаў:

«Не кожны можа жыць з думкай, што Апці мае ідэальнае спартыўнае цела, прыгожыя зробленыя прапорцыі твару, белыя зубы, ідэальную форму валасоў, добры густ, працавітасць, паспяховасць і годнасць!»

Гэта не першая трансфармацыя, на якую рашыўся дызайнер. Некалькі год таму ён зрабіў пластыку носа — прыбраў гарбінку і зрабіў нос танчэйшым

Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»11

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»11

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →