З-за пацяплення клімату ў Беларусі, відаць, вымерлі два віды матылькоў
Імклівае змяненне клімату ўплывае на флору і фауну Беларусі. І далёка не заўсёды гэты ўплыў добры. Некаторыя жывыя арганізмы з цяжкасцю адаптуюцца да новых умоў, а некаторыя — знікаюць, расказалі ў навукова-практычным цэнтры НАНБ па біярэсурсах.
Так, у наступнае выданне Чырвонай кнігі, напрыклад, прапануюць уключыць заходнееўрапейскі падвід глушца, звычайную туркаўку і калматаногага сыча. Асноўная праблема для двух апошніх відаў — знікненне месцаў пражывання.
Рэч у тым, што туркаўка жыве ў старых шырокалісцевых лясах, а калматаногі сыч гняздуецца ў старых сасновых лясах. Праблема, што саснякоў, старэйшых за 50 гадоў, у Беларусі становіцца ўсё менш. І прычына ў караедах, якія апошнім часам значна ў такіх лясах распладзіліся. Асабліва моцна церпяць паўднёвыя рэгіёны краіны, дзе змены клімату адчуваюцца мацней.
Ад змены клімату сур'ёзна церпяць і беларускія балоты. Тэмпература паветра павялічваецца, а колькасць ападкаў застаецца той самай. Таму некаторыя віды аказваюцца ў зоне рызыкі.
Напрыклад, за апошнія дзесяць гадоў спецыялісты не бачылі ў нашай краіне ніводнай перламутраўкі фрэі і перламутраўкі фрыгі. Хутчэй за ўсё, гэтыя матылькі проста вымерлі на тэрыторыі Беларусі.
МЗС заступілася за жывёл
Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА
У Беларусі плануюць панізіць ахоўны статус зубра і бурага мядзведзя, а хамякоў, наадварот, павысіць
Беларуска знайшла ў лесе рэдкі «грыб-васілёк». Што за ён?
У чорных буслоў у Беларусі стала выводзіцца больш птушанят. У чым прычына?
Каментары